Грамадства

Пенсіянеркі не далі камунальнікам спілаваць 300-гадовыя дубы на Піншчыне. У вёску адправілі АМАП

Зранку 22 снежня да сельскіх могілак у вёсцы Ахова прыехала аўтавышка. Напярэдадні камунальнікі спілавалі тут стогадовы дуб. Але засталіся яшчэ два, узрост якіх — каля 300 гадоў.

Як у вёсцы Ахова на Піншчыне мясцовыя жыхары падняліся на абарону 300-гадовых дубоў, распавядае media-polesye.by. Зранку 22 снежня да сельскіх могілак прыехала аўтавышка. Напярэдадні камунальнікі спілавалі тут стогадовы дуб.

Але засталіся яшчэ два, узрост якіх — каля 300 гадоў. Перад тым у доме культуры супрацоўнікі райвыканкама правялі сустрэчу з вяскоўцамі. Чыноўнікі паведамілі, што гэтыя дрэвы вырашана «выдаліць».

Вяскоўцы палічылі рашэнне незаконным і пачалі абскарджваць яго ў вышэйшых органах улады. Пакуль іх скаргі разглядаюць, каля брамы могілак сабраліся мясцовыя жыхары. Пенсіянеркі заяўляюць, што не пусцяць рабочых на тэрыторыю могілак. Яны патэлефанавалі ў Адміністрацыю прэзідэнта з просьбай аб падтрымцы.

Пазней стала вядома, што ў вёску, дзе бабулі паўсталі на абарону 300-гадовых дубоў, адправілі АМАП з мііліцыянерамі. Як паведамілі тэлеграм-каналы, затрымалі дырэктара мясцовага дома культуры Аляксандра Дзямчука, які збіраў подпісы за захаванне дрэваў. 

З чаго ўсё пачалося?

Супрацьстаянне па гэтым пытанні паміж групамі мясцовых жыхароў, якія дзеляцца прыблізна напалову, трывае ўжо больш за паўгода. Літаральна ўчора пра гэта распавяла тэлекампанія «Брэст».

Кожная з груп мае свае аргументы. Прыхільнікі спілавання дубоў апелююць да таго, што яны могуць паваліцца і паразбураць прылеглыя надмагільныя помнікі ды пліты. Ён разам з іншымі вяскоўцамі звярнуўся да мясцовага старасты і сельвыканкам.

Стараста сказаў, што дрэвы ў аварыйным стане, а ў сельвыканкаме адзначылі, што на сходзе жыхароў прагаласавалі за знішчэнне дубоў.

Праціўнікі звяртаюць увагу, што гэтыя дрэвы — мясцовыя сімвалы, і нават у мясцовай гаворцы ёсць устойлівы выраз «ісці пад дубы», калі чалавек гаворыць пра смерць.

Дае ў сюжэце каментар брэсцкім тэлежурналістам і загадчык мясцовага Дома культуры Аляксандр Дзямчук, якога сёння затрымалі. Ён таксама гаворыць пра важнасць захавання гісторыі і традыцый ды сцвярджае, што дамовіўся са спецыялістамі з Акадэміі навук, каб яны прыехалі і далі кампетэнтную ацэнку, у якім фізічным стане знаходзяцца дрэвы, складаюць яны рэальную небяспеку ці не. Дзямчук падкрэслівае: «Калі б яны сапраўды былі б прызнаныя трухлявымі, нежыццяздольнымі, то мы самі, вядома, былі б за тое, каб іх зрэзаць».

Спецыялісты, аднак, маглі вынесці свой вердыкт толькі пасля абследавання дрэваў у перыяд вегетацыі, то-бок трэба было б пачакаць некалькі месяцаў да вясны. Але ўлады чакаць не захацелі, для іх больш аўтарытэтнай за навукоўцаў стала камісія, складзеная з прадстаўнікоў ЖКГ, лясгаса і архітэктурна-планіровачнага бюро. Тая ж санкцыянавала неадкладную ліквідацыю дрэваў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры9

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Усе навіны →
Усе навіны

З клінінгавай кампаніі дадаткова здзерлі ў бюджэт аж 1,1 мільёна16

Стала вядома, па якім артыкуле асудзілі жыхара Светлагорска, затрыманага па вяртанні ў Беларусь3

У Нідэрландах сорт цюльпанаў назвалі «Мінск»: высокія, самавітыя

Беларуская гімнастка здабыла медаль на Кубку Еўропы

У Мінску ДАІ масава спыняе кіроўцаў каршэрынгу1

Гомель, хутка і да вас даляціць цеплыня з Горадні2

Нафтавая пляма набліжаецца да раскошнага палаца Пуціна ў Геленджыку1

Дротавы хатні інтэрнэт цалкам перастаў працаваць у Маскве і Падмаскоўі11

Зяленскі заявіў пра «спецыфічную актыўнасць» у Беларусі на мяжы з Украінай і гатоўнасць адрэагаваць26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры9

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць