Культура

«Купалаўцы» падрыхтавалі аўдыяспектакль па рамане Оруэла «1984» 

Незалежная тэатральная група «Купалаўцы» падрыхтавала аўдыяпастановку «1984».

«У дзевяностыя я ўпершыню сутыкнуўся з раманам Джорджа Оруэла «1984». Менавіта па-беларуску. Тады я з палёгкаю ўспрымаў гэта як мажлівую, але не ўмацаваную ў правах мінуўшчыну. Апошнія некалькі гадоў, яшчэ да 2020-га, я толькі гэты раман і круціў у галаве. Можа, гэта і ёсць праца майго жыцця.

Колькасць пачварных супадзенняў з рэчаіснасцю выбешвае, разбурае знутры, і разам з гэтым заклікае інстынкт самазахавання казаць гучнае НЕ», ‒ кажа Алег Гарбуз, выканаўца, рэжысёр і рэдактар праекта.

Купалаўцы лічаць, што прадстаўляюць «сапраўды эпічны праект». Гэта першая версія рамана Джорджа Оруэла на беларускай мове ў аўдыяфармаце. Пераклад — Сяргея Шупы, галасы — «Купалаўцаў».

Прэм’ера ў трох частках пройдзе цягам трох вечароў: 19, 20 і 21 снежня — на ютуб-канале групы. Пачатак у 19:00.

Каментары

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны1

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

Пачаць праводзіць кальцавую лінію метро плануюць ужо сёлета2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць