Здарэнні

Беларуска нарадзіла сына проста на запраўцы. Роды прымала сяброўка

У райцэнтры Узда Мінскай вобласці няма радзільні. Дзяўчыну позна ўвечары 25 кастрычніка павезлі нараджаць у Мінск, але роды пачаліся раней. Пазітыўную гісторыю апублікаваў onliner.by.

Да радзільні заставалася 10 кіламетраў. Хлопчык з'явіўся на свет на запраўцы каля МКАД. Роды прымала сяброўка. Парадамі, што рабіць, дапамагала сама парадзіха, у якой гэта ўжо чацвёртае дзіця. У гэты час на запраўку ехала хуткая.

— Калі з'явілася дзіця, сяброўка мне сказала, каб за галоўку яго брала, — кажа дзяўчына, якая супраць волі стала акушэрам-гінеколагам. - А ў мяне рукі былі халодныя, непрадэзінфікаваныя. Але з сабой былі сурвэткі, і я, узяўшы з дапамогай сурвэткі дзіця за галоўку, акуратна ўсё рабіла. Ужо гатовая была потым і пупавіну перарэзаць, але гэта ўжо зрабілі медыкі.

— Што дактары потым казалі? Здзівіліся?

— Яны ў шоку былі. Сказалі, што, калі вырасце, будзе дальнабойнікам. Хлопчык нарадзіўся здаровенькім. Усё добра.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хітры расіянін Яўген з жонкай і малым прыдумалі, як бясплатна пажыць у кватэры беларускі19

Хітры расіянін Яўген з жонкай і малым прыдумалі, як бясплатна пажыць у кватэры беларускі

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія дроны падбілі два расійскія верталёты ў Варонежскай вобласці ВІДЭА1

«Я не бомж, у мяне нават белыя шкарпэткі». У Мінску дзяўчына з Луганска расклала палатку проста ў пад'ездзе шматпавярховіка, устрывожыўшы жыхароў20

У Крычаве котка дапамагае курыцы даглядаць куранят ВІДЭА

Чаму некаторыя лекі каштуюць 2 мільёны даляраў? Тлумачыць эксперт6

Кітай заблакаваў спробу Meta выкупіць распрацоўшчыка агента штучнага інтэлекту Manus

Стала вядома імя пятага абмененага шпіёна, якога Польшча аддала Расіі1

Пад Салігорскам два кіроўцы па чарзе наехалі на аднаго і таго ж чалавека

Адна з авіякампаній увяла ў сваіх самалётах спальныя месцы

«Эфект вечнага лета». У Беларусі ўжо ў канцы красавіка дзе-нідзе растуць падасінавікі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хітры расіянін Яўген з жонкай і малым прыдумалі, як бясплатна пажыць у кватэры беларускі19

Хітры расіянін Яўген з жонкай і малым прыдумалі, як бясплатна пажыць у кватэры беларускі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць