Кіно

Карабель для здымак першага ў свеце фільма ў космасе стартаваў да МКС

Карабель запусцілі з касмадрома Байканур. Расійскія актрыса Юлія Перасільд і рэжысёр Клім Шыпенка ўпершыню ў гісторыі будуць здымаць мастацкі фільм у космасе. Ім удалося апярэдзіць у рэалізацыі гэтай ідэі Тома Круза, паведамляе РБК.

ТАСС

Ракета «Саюз-2.1 а» з караблём «Саюз МС-19», на борце якога знаходзяцца рэжысёр Клім Шыпенка і актрыса Юлія Перасільд, стартаваў да Міжнароднай касмічнай станцыі (МКС) з касмадрома Байканур. Шыпенка і Перасільд адправіліся ў космас амаль на два тыдні, да 17 кастрычніка, для здымак фільма з працоўнай назвай «Выклік».

Ракету-носьбіт назвалі ў гонар другога касманаўта планеты Германа Цітова. Узначальвае экіпаж касманаўт Антон Шкаплераў. Стыкоўка з МКС павінна адбыцца пасля 15-й гадзіны.

Цікава, што беларус Алег Навіцкі, які цяпер знаходзіцца на арбіце, саступіць сваю каюту ў модулі Юліі, а сам часова будзе начаваць у бытавым адсеку «Саюз МС-18» у спальным мяшку. А Шыпенка будзе начаваць у новай каюце ў модулі «Навука» (альбо ў каюце Навіцкага, а ў «Навуку» адправіцца Перасільд — канчаткова ўсё будзе вырашана на арбіце). Прычым паведамляецца, што Алег Навіцкі нават сыграе пацярпелага касманаўта.

Пра намер зняць мастацкую стужку ў космасе ў верасні 2020 года заявіў «Раскосмас». Фільм-драма «Выклік» з'яўляецца сумесным праектам касмічнага агенцтва «Першага канала» і студыі Yellow, Black and White.

Да гэтага, у маі, стала вядома аб падрыхтоўцы кіназдымак на МКС з удзелам амерыканцаў: акцёра Тома Круза і рэжысёра Дага Лаймана.

Каментары

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Гарадскія ўлады абвяргаюць інфармацыю пра выбухі ў Магілёве3

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны1

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць