Грамадства

58% беларускіх стартапаў з'ехалі з Беларусі: Imaguru апублікаваў вынікі апытання

Экасістэма стартапаў Беларусі перажывае глыбокі крызіс, а некаторыя яго наступствы ўжо непапраўныя або для збавення ад іх спатрэбяцца дзесяцігоддзі. Да такіх высноў прыйшлі эксперты Imaguru ў справаздачы аб жыцці беларускіх стартапаў пасля прэзідэнцкай электаральнай кампаніі 2020 года, як паведамляе belbiz.

Эксперты правялі апытанне беларускіх стартапаў: пыталіся пра іх дзейнасць, выніковасць і перспектывы ва ўмовах палітычнага і эканамічнага крызісу ў Беларусі, выкліканага выбарамі мінулага года і падзеямі, звязанымі з імі.

Для аб'екта даследавання была ўзятая база даных стартап-хаба Imaguru і акселератара TechMinsk. Апытвалі стартапы, у якіх хаця б адзін з заснавальнікаў з дамінуючай доляй — беларус. На 41 пытанне анкеты адказалі прадстаўнікі 220 стартапаў.

Асноўныя высновы даследавання наступныя:

— Палітычны крызіс у Беларусі негатыўна паўплываў на працу ўсяго беларускага бізнэсу і пераважнай большасці стартапаў у прыватнасці. Мінск перастаў быць цэнтрам экасістэмы. Каманды працуюць дыстанцыйна.

 — Сярод найбольш частых наступстваў палітычнага крызісу стартапы адзначаюць рэлакацыю бізнэсу (52%), змяненне планаў і дадатковыя выдаткі (45%), пагаршэнне доступу да знешняга фінансавання (32%), пагрозы развіццю бізнэсу (28,5%), зніжэнне эфектыўнасці працы каманды (27%).

— 58% беларускіх стартапаў з'ехалі з Беларусі і толькі 4% адзначылі, што не бачаць прычын для пераезду, бо іх усё задавальняе.

— Чвэрць заснавальнікаў не плануюць вяртацца ў Беларусь. Для астатніх асноўнай умовай вяртання з'яўляюцца дэмакратычныя перамены.

 — 70% стартапаў лічаць, што наступствы крызісу працягнуцца і пасля 2023 года.

— Большасць беларускіх стартапаў маюць кампаніі за мяжой. Кожны трэці стартап падняў інвестыцыі ў крызісны перыяд.

Толькі 3% стартапаў плануюць прыцягваць грошы ў наступным годзе ў беларускіх інвестараў.

Каментуючы працэсы, заснавальнік групы кампаній Belbiz і стартап-хаба Imaguru Таццяна Марыніч называе рэлакацыю прадстаўнікоў тэхнічных стартапаў галоўным трэндам апошняга года ў індустрыі.

«Гэта дрэнна для эканомікі тут і цяпер. Для саміх стартапаў гэта вялікія змены, змена ранейшых звычак побыту і працы, а значыць, і эфектыўнай працы каманды. З іншага боку, гэта каласальная школа бізнэсу і жыцця, якую праходзяць сёння нашы маладыя людзі. Я ўпэўненая, што вельмі многія стануць расці нават хутчэй і якасней, чым калі б яны засталіся ў Беларусі. Многія з іх вернуцца, калі ў Беларусі адбудуцца дэмакратычныя змены. Вернуцца з набытым вопытам, інвестыцыямі, міжнароднымі бізнэс-партнёрамі. Гэта будзе каласальны ўклад у новую беларускую эканоміку. Так, існуюць сур'ёзныя рызыкі, што вернуцца не ўсе. Каб мінімізаваць гэтую рызыку, важна выбудоўваць альтэрнатыўную інфраструктуру падтрымкі беларускіх стартапаў за мяжой, працягваючы будаваць супольнасць анлайн і развіваючы такія хабы, як Imaguru, у тых краінах, дзе больш за ўсё беларускіх IT-спецыялістаў.

PandaDoc ацэнены мінімум у $1 млрд — цяпер гэта кампанія-аднарог

Каментары

Цяпер чытаюць

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Усе навіны →
Усе навіны

«Лукашэнка назваў нас дэзерцірамі». Гісторыя беларускі, якая ў 1970‑я ўцякла з беларускага калгаса ў Літоўскую ССР2

Жыхарку Маладзечна, якая выйшла з бел-чырвона-белым сцягам у першыя дні вайны, асудзілі да 3 гадоў калоніі2

«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца13

Ціханоўская прыехала на Саміт еўрапейскіх лідараў у Ерэван3

У Камянецкім раёне ўчора прапала сямігадовая дзяўчынка. Яе знайшлі ў вадзе1

Затрыманыя Вольга Муская і Валеры Краснагір1

Севярынец выдае кнігу, дзе будзе 71 беларускі храм, што ён намаляваў з турмы і калоніі для сына2

З чорнага спісу артыстаў прыбралі тры гурты. Дазволілі нават «Кіно»11

Тры пасажыры круізнага лайнера ў Атлантыцы загінулі, імаверна, у выніку ўспышкі загадкавага віруса

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць