Беларусбанк аднавіў крэдытаванне прадпрыемстваў, якія працуюць на экспарт
Беларусбанк аднаўляе крэдытаванне экспарцёраў па праграме фінансавай падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Банка развіцця Беларусі, паведамілі БелТА ў аддзеле камунікацый і рэкламы банка.
Крэдыты будуць выдавацца прадстаўнікам малога і сярэдняга бізнэсу, якія экспартуюць сваю прадукцыю і паслугі за межы Беларусі. Працэнтная стаўка па такіх крэдытах на сёння складае 11, 25% гадавых. Таксама вызначаны тэрмін вяртання — ліпень 2022 года.
Цяпер чытаюць
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары