Грамадства

30 гадоў таму бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» сталі дзяржаўнымі сімваламі

19 верасня 1991 года, гістарычная сімволіка была прызнана дзяржаўнай. Такое рашэнне прыняў пасля краху СССР Вярхоўны Савет Беларусі 12-га склікання — парламент, які быў абраны на часткова свабодных выбарах.

Нацыянальная сімволіка заставалася дзяржаўнай да Рэферэндуму 1995 года, калі замест яе вярнулі савецкія сімвалы.

Раней бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» былі сімваламі Беларускай Народнай Рэспублікі — першага дзяржаўнага ўтварэння, што абвясціла сваю незалежнасць ад іншых краін і выкарыстоўвала азначэнне «беларускі».

Герб «Пагоня» — ваяр з узнятым мячом на белым кані ў чырвоным полі — вядомы ў Беларусі з глыбокай старажытнасці.

У якасці дзяржаўнага герба Княства Літоўскага, старажытнай беларускай дзяржавы, яе пачаў выкарыстоўваць вялікі князь Віцень у канцы XIII ст. Выявай «Пагоні» ўпрыгожаныя ўсе дзяржаўныя дакументы тагачаснай Беларусі, старонкі «Літоўскай Метрыкі» і «Статутаў».

«Пагоня» была на сцягах беларуска-літоўскага войска ва ўсіх вырашальных бітвах тых часоў — ад Грунвальда да Оршы.

Пасля Люблінскай уніі «Пагоня» нароўні з польскім белым арлом змяшчалася на гербе Рэчы Паспалітай і на каралеўскім сцягу. Нават пасля падзелаў Рэчы Паспалітай у XVIII ст, калі Беларусь трапіла пад уладу Расіі, «Пагоня» засталася гербам беларускіх губерняў.

Бел-чырвона-белы сцяг у сённяшнім выглядзе, у адрозненне ад «Пагоні», мае канкрэтнага аўтара. Сцяг стварыў у 1917 Клаўдзій Дуж-Душэўскі.

Бел-чырвона-белую стужку ў 1917-м сталі насіць і вайскоўцы-беларусы на франтах Першай сусветнай вайны, каб пазнаваць сваіх.

У снежнi 1917 у Мінску падчас Усебеларускага з’езда бел-чырвона-белы сцяг ужо адзiнадушна прызнаваўся нацыянальным сімвалам Беларусi. Ён стаў дзяржаўным сцягам Беларускай Народнай Рэспублікі.

За саветамі ж сцяг быў забаронены, а ў апошні год у дзяржаўных СМІ і тэлеграм-каналах разгарнулася кампанія па яго дыскрэдытацыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што вядома пра Максіма Палянскага і Мікалая Свірыдава — беларускіх альпіністаў, якія зніклі ў гарах Кыргызстана2

Што вядома пра Максіма Палянскага і Мікалая Свірыдава — беларускіх альпіністаў, якія зніклі ў гарах Кыргызстана

Усе навіны →
Усе навіны

Памер дапамогі на дзяцей да трох гадоў зробяць розным для ўсіх сем'яў11

У Гродзенскім заапарку ўпершыню нарадзілася птушаня палярных соў3

Беларуска два гады здымала кватэру ў Польшчы, а потым атрымала рахунак на восем тысяч еўра5

Новы прарэктар па бяспецы пратрымаўся ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце ўсяго дзевяць месяцаў1

З-за ўдару дрона не працуе пункт пропуску на беларуска-расійскай мяжы2

Мілінкевіч пакінуў у спадчыну пасля сябе канцэпцыю, якая застаецца жыццяздольнай і актуальнай. Піша Мікола Бугай12

У цэнтры Мінска прадаюць заводскі корпус за велізарныя грошы1

«Мы ўсе былі на роўных». Былы польскі мытнік з Баброўнікаў расказаў пра ўдзел у кантрабандзе цыгарэт з Беларусі6

«Правал, думаю. Капец». Севярынец расказаў, як Мілінкевіч скарыў вяскоўцаў ды лесавікоў на самай мяжы з Расіяй5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра Максіма Палянскага і Мікалая Свірыдава — беларускіх альпіністаў, якія зніклі ў гарах Кыргызстана2

Што вядома пра Максіма Палянскага і Мікалая Свірыдава — беларускіх альпіністаў, якія зніклі ў гарах Кыргызстана

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць