Грамадства

СК адмовіў змяніць меру ўтрымання галоўнаму рэдактару «Нашай Нівы». Спаткання са сваякамі таксама не дазваляюць

Ягор Марціновіч звяртаўся з хадайніцтвам аб змене меры ўтрымання — пад асабістае паручальніцтва. Два вядомыя беларускія навукоўцы падалі заявы ў СК, гарантуючы, што гатовыя паручыцца за Марціновіча. Аднак следчы адхіліў хадайніцтва.

Таксама родным Ягора Марціновіча адмаўляюць у спатканні з ім. У дакуменце адзначаецца, што прадастаўленне спаткання з роднымі «не спрыяе ўсебаковаму, поўнаму і аб’ектыўнаму вывучэнню абставін крымінальнай справы». Варта адзначыць, што родныя Ягора не з’яўляюцца ўдзельнікамі крымінальнага працэсу і не маюць ніякага дачынення да заведзенай справы. 

Пайшоў другі месяц, як Марціновіча трымаюць у СІЗА. За гэты час з ім ні разу не праводзілі аніякіх следчых дзеянняў. 

Яму прад’яўлена абвінавачванне па ч.2 арт. 216 КК (нанясенне маёмаснай шкоды без прыкмет раскрадання). Сэнс прэтэнзіяў у тым, што аплата за камунальныя паслугі памяшкання была па тарыфах для фізасоб, а трэба было плаціць па тарыфах для юрасоб. Следчыя налічылі, што за чатыры гады прадпрыемству «Мінэнерга» быў нанесены ўрон — 3,5 тысячы рублёў. У «злачынны» перыяд уваходзіць 2017-2021 год. Варта адзначыць, што да 2019 году Ягор Марціновіч увогуле не займаў кіруючых пасад. Само прадпрыемства з прэтэнзіямі ніколі не звярталася. Таксама абвінавачаным па справе праходзіць кіраўнік аддзела рэкламы і маркетынгу Андрэй Скурко, з 18 ліпеня ён пад вартай, як і Марціновіч. Нашаніўцы прызнаныя палітвязнямі.

Нагадаем, пры затрыманні Ягор Марціновіч быў збіты аператыўнікамі. Калі яго даставілі на допыт у СК, давялося выклікаць хуткую дапамогу. Медыкі зафіксавалі траўму галавы. На Акрэсціна нашаніўцы наўмысна ўтрымліваліся ў нечалавечых умовах, аднак ні пракуратура, ні мінская міліцыя, якой падпарадкоўваецца ізалятар часовага ўтрымання, парушэнняў не знайшлі.

Чытайце таксама:

«Надзелі на галаву баксёрскі шлем і лупілі»: праваабаронца Андрэй Палуда распавёў, як збівалі Ягора Марціновіча

«Працавалі так, як патрабавала сумленне, а не інстынкт самазахавання» Галоўны рэдактар НН — пра тых, хто варты Нобелеўскай прэміі міру 

Каментары

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры16

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму пазяханне такое заразнае?

Упершыню за доўгі час падчас атакі беспілотнікаў загінуў жыхар Падмаскоўя9

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну34

Робат паўстаў на шоу ў Кітаі 4

Намеснік міністра прыродных рэсурсаў Расіі збег у ЗША праз Мінск13

Падобны да надмагілля памятны знак у Нясвіжы заззяў новым бляскам14

Два кенты на Савецкай у Брэсце ў кепках з ЧЗ падпявалі пад песню «Жукоў». І мелі неасцярожнасць запосціць гэта ў трэдс15

«Жыццё — штука цікавая, аднак». Зорка беларускага гандбола наняўся фатографам, каб здымаць улюбёную многімі беларускую спявачку4

З клінінгавай кампаніі дадаткова здзерлі ў бюджэт аж 1,1 мільёна17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры16

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць