Кіно

Камедыя, авангард і нямецкі экспрэсіянізм. Фестываль у Мінску паказвае нямое кіно пад жывую музыку

Cамы незвычайны беларускі кінафестываль «Кінемо» праходзіць у Мінску проста цяпер. Чорна-белыя нямыя фільмы паказваюцца на свежым паветры ў жывым музычным суправаджэнні. Фэст мяркуе пяць вечароў ва ўнутраным дворыку Мемарыяльнага музея-майстэрні Заіра Азгура, на якіх можна часткова зазнаць атмасферу даўнішняга кінасеанса. Паказы пачаліся 17 чэрвеня і адбываюцца раз на тыдзень.

Фота са старонкі фестывалю ў фэйсбуку.

Міжнародны open-air фестываль нямога кіно і сучаснай музыкі праходзіць ужо дзявяты раз. Альбо восьмы з паловай: летась праз каранавірус і складаную сітуацыю на жнівеньскіх вуліцах «Кінемо» зладзіла толькі два сеансы, а паказы ў Гродне перанесла цалкам.

Некалькі праграм з мінулай эдыцыі перайшлі ў сёлетнюю, і ў падборцы аказаліся камедыя, «вулічны фільм», авангард, нямецкі экспрэсіянізм і паказ кароткаметражак. Усё гэта суправаджаецца жывым выкананнем адмыслова напісанай музыкі — у фестывалю нават маецца свой музыкальны касцяк, хаця кола кампазітараў і выканаўцаў, паводле арганізатараў, увесь час пашыраецца. Такім чынам, кожны з пяці паказаў — унікальны.

«Кінемо» пачалося з камедыі «Сем шансаў» аднаго з трох вялікіх комікаў амерыканскага кіно Бастара Кітана. «Яшчэ дзесяць гадоў таму гледачы ведалі толькі Чапліна. Але за час існавання фестывалю мы прывучылі публіку да таго, што ёсць і Бастар Кітан, і Гаральд Лойд. Думаю, пра шмат іншых цудоўных комікаў людзі яшчэ даведаюцца», — кажа праграмны каардынатар Гера Глік.

На фестываль трапіў авангардны фільм Рэнэ Клера «Парыж заснуў», па сюжэце якога чалавек прачынаецца, выходзіць у горад і знаходзіць яго пустым. Як кажуць арганізатары, фільм пераклікаецца з нашай рэчаіснасцю падчас эпідэміялагічных абмежаванняў. Музыку напісаў Віталь Эпаў, а выконвацца яна будзе саксафонам, фартэпіяна і тэрменвоксам.

Фота са старонкі фестывалю ў Фэйсбуку.

Стужка Клера таксама ёсць у падборцы кароткаметражак, а гэты паказ «агучваецца» пераможцамі спецыяльнага конкурсу сярод студэнтаў-кампазітараў з Беларусі і Польшчы. Польскія ўдзельнікі, на жаль, не змогуць прыехаць на паказ.

Знакамітая класіка ўвасобіцца ў «Кабінеце доктара Калігары» Роберта Вінэ. Летась фільму споўнілася сто гадоў, музыкальнае суправаджэнне да яго напісала Вольга Падгайская. Яшчэ адна нямецкая карціна праграмы будзе паказана акурат у гэты чацвер — «Асфальт» Джо Мэя.

«Кінемо» ў Гродне, перанесенае з мінулага года, у выніку не адбудзецца: «Мы ўжо рыхтавалі афішу, калі гарадзенская пляцоўка сказала, што не мае магчымасці нас прыняць. Тады мы вырашылі памяняць лакацыю, ідуць перамовы, магчыма, паказы адбудуцца ў іншым горадзе».

Фестываль у Мінску працягнецца да 15 ліпеня. Арганізатары раяць браць з сабой цёплае адзенне, дыванкі, пледы і парасоны.

Каментары

Цяпер чытаюць

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»49

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Усе навіны →
Усе навіны

Новая спадарожніца Лукашэнкі — фіналістка конкурсу прыгажосці «Міс БРІКС» Алія39

Блогер паскардзіўся ў тыктоку на якасць малака — яго судзілі4

У Добрушы замежнік забіў цяжарную жонку і каля яе трупа згвалціў падчарку15

Белавежская пушча патлумачыла, чаму перанесла тэхнарэйв1

Зноў чакаюцца замаразкі, дажджы і пахаладанне1

Apple рыхтуе ўльтрабюджэтны Mac Neo з чыпам ад айфона за 299 даляраў

Велізарны збор на супердарагія лекі для Ксюшы з дзіцячага дома закрыты!4

Ваенкар Аляксей Зямцоў жывы — Shot6

Пакуль Іран і ЗША вядуць перамовы, Кітай блакуе яшчэ адзін важны марскі шлях3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»49

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць