Мітрапаліт Веніямін: Святары не павінны браць удзелу ў палітычных дзеяннях
Пра гэта мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі заявіў у эфіры праграмы «Маркаў. Нічога асабістага» на АНТ, піша kp.by.
— Безумоўна, кожны чалавек мае права на сваё меркаванне. Дакладна так сама, як і права на памылку. Але кожны святар закліканы быць узорам для іншых людзей і разам з тым — духоўным бацькам. Яго кіраванне павінна быць духоўным і маральным. Каб вось гэтую вось зняць спакусу магчымасцю неяк ухіліцца ад пэўнага запаведнага святымі бацькамі шляху служэння святара. Нядаўна быў прыняты галоўны цяпер для кіравання, для Рускай Праваслаўнай Царквы дакумент — «Сацыяльная канцэпцыя». У ім прапісваецца і нагадваецца, што святары не павінны браць удзелу ў нейкіх палітычных мерапрыемствах, — падкрэсліў Веніямін.
Варта адзначыць, што сам мітрапаліт Веніямін выступаў на «Усебеларускім народным сходзе» ў лютым гэтага года і сядзеў у яго прэзідыуме.
Каментары