Пентагон аб войсках Расіі на мяжы з Украінай: Больш, чым у 2014 годзе
Прадстаўнік Пентагона Джон Кірбі заявіў, што канцэнтрацыя войскаў Расіі на ўкраінскай мяжы нават большая, чым у 2014 годзе.
«Гэта найбольшае нарошчванне сіл, якое мы бачылі з 2014 года, якое прывяло да парушэння суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны. Яно сапраўды большае, чым у 2014 годзе», — сказаў амерыканскі чыноўнік.
Кірбі адмовіўся агучыць, колькі расійскіх салдат знаходзіцца на мяжы. Паводле яго слоў, расейцы заяўлялі, што мэта канцэнтрацыі войскаў — гэта «трэніроўкі», але для ЗША не відавочна, што мэта заключаецца менавіта ў гэтым.
-
У праваслаўнай парафіі на поўдні Польшчы царкоўная ўрачыстасць ператварылася ва ўслаўленне Расіі. З пратэстам выступілі лемкі
-
Трамп заявіў, што з Іранам яго задаволіць толькі «ідэальная здзелка». А проста добрую ён мог бы заключыць проста зараз
-
У Італіі беларуса падазраюць ва ўдзеле ў злачыннай групе
Каментары