Грамадства

«Накінулі мех на галаву і звезлі ў адных шортах». Берасцейца адпраўляюць на хімію, жонка застаецца з трыма дзецьмі

Андрэй Колас з Брэста толькі нядаўна выйшаў з-пад хатняга арышту. Але на волі прабудзе нядоўга — яму далі тры гады рэальнай хіміі за тое, што павесіў на дрэва пудзіла з надпісамі «скраў галасы» і «судзіў невінаватых». Андрэй больш за ўсё турбуецца за сям’ю — жонка застаецца з трыма дзецьмі і пакуль без працы.

Першы раз мужчыну затрымалі 11 лістапада — па іншай справе.

«А 5-й раніцы мне ломам пачалі ўспорваць дзверы. АМАП уварваўся ў кватэру са шчытамі, нас з жонкай на падлогу паклалі. Мне мех на галаву накінулі і звезлі ў адных шортах у РАУС. Там збівалі, спрабавалі выбіць паказанні. Казалі: «Прызнавайся, ты ведаеш у чым».

Пасля прыйшоў следчы і сказаў, што я падазраюся ў блакаванні чыгункі. Кажу: я нікуды не выходзіў той ноччу, у нас камеры на доме вісяць, запытайце запісы і пабачыце. Тым не менш, мяне на трое сутак адправілі ў ізалятар у Кобрын. Трое сутак праходзяць — прыносяць пастанову аб вызваленні і новы артыкул: нібыта я паліў пакрышкі ў Брэсце. Кажу: я ў той дзень таксама быў дома, запытайце запісы з камеры. Але мяне яшчэ на 10 сутак закрылі.

У бальніцу, каб зняць пабоі, мяне завезлі толькі на трэці дзень. Там зафіксавалі ўдаранасць рэбраў, верхняга аддзела хрыбетніка, голеняў, вушной ракавіны, левага вока, аняменне пальцаў рук, бо я ў кайданках правёў больш за 6 гадзін. Потым далі накіраванне на судмедэкспертызу, але дагэтуль па маёй заяве не прынята рашэнне». 

Тыя 13 сутак Андрэй правёў у Кобрыне.

«У Брэсце ў той дзень за блакаванне чыгункі затрымалі каля дзесяці чалавек. Нас не маглі разам трымаць, а ў Брэсце, як я зразумеў, скончыліся камеры, каб нас рассадзіць. Таму некалькіх чалавек адправілі ў Кобрын. Там больш-менш цярпіма было, звычайны ізалятар: нары — дошка праз адну, але хоць матрацы былі, душ раз на тыдзень. Адзінае, што нас з Кобрына ў Брэст на допыты вазілі ў аўтазаку — а 7-й раніцы забіралі і а 8-й вечара вярталі. Амаль увесь гэты час мы ў халоднай машыне сядзелі — на паўгадзіны на допыт адвядуць, і зноў у аўтазак».

З ізалятара мужчыну выпусцілі ў статусе падазраванага, вярнулі тэхніку, якую забралі падчас вобшуку. Чаму да яго была такая ўвага, ён і сам не разумее.

«Я ні ў якіх партыях і рухах не быў, палітычнай дзейнасцю не займаўся. Так, мы кантактавалі з людзьмі ў сваім раёне, сустракаліся на суботніках, пілі чай. Чаму затрымлівалі? Як мне сказалі: «Ты быў заўважаны ў кампаніі не з тымі людзьмі». 

За акцыю з пудзілам Андрэя затрымалі 4 лютага. Ён збіраўся адводзіць дзіця ў сад, калі пагрукаліся міліцыянты і запрасілі ў адзяленне на размову. Мужчына сабраў рэчы першай неабходнасці і паехаў. Паказанні даваць адмовіўся, на трое сутак трапіў у ізалятар. А потым да суда быў пад хатнім арыштам.

«З 9 вечара да 6 раніцы я мусіў знаходзіцца дома. Не меў права прымаць гасцей, апроч родных. Было забаронена наведваць масавыя мерапрыемствы, кіно і забаўныя ўстановы, але на працу хадзіць дазволілі», — распавядае пра ўмовы берасцеец.

За вывешванне на Варшаўскай шашы манекена з пратэстам супраць фальсіфікацыі выбараў Андрэя і яшчэ дзвюх жанчын судзілі па ч.2 арт. 339 (хуліганства, здзейсненае групай асоб). Следства палічыла, што гэта было пудзіла Лукашэнкі. Да справы пракурор прыклаў званок у 102 — нібыта нейкі «жыхар» абураўся, што невядомыя вывесілі чорныя пакеты з надпісамі, і настойваў, што іх трэба расстраляць.

Суддзя Іна Клышпач палічыла, што жыхары Брэста дзейнічалі з асаблівым цынізмам і знявагай да грамадства. Жанчынам далі тры гады хатняй хіміі, Андрэю — столькі ж з накіраваннем у папраўчую ўстанову.

Мужчына перажывае, што на гэты час яго сям’я страціць карміцеля. Жонка толькі выйшла з дэкрэту. Яна, як і муж, інжынер-канструктар, але пакуль была ў дэкрэце, фірма, дзе яна працавала, збанкрутавала. Новага месца жанчына знайсці не паспела.

Малодшаму сыну Коласаў — 3 гады, старэйшаму — 11, сярэдняй дачцэ — 6.

«Мне сказалі, што праз мой прысуд да нас прыйдзе сацапека, будуць праверкі са школы і садка. Вось чакаем са дня на дзень.

Прысуд буду абскарджваць — канечне, верыцца з цяжкасцю, што нешта зменіцца. Але прынамсі я буду дома, змагу працаваць, у жонкі хоць будзе час штосьці адшукаць, каб не застацца без сродкаў да існавання».

Каментары

Цяпер чытаюць

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення4

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад моцнага гуку, падобнага да дрона10

Расійскі палітык загінуў на вайне праз 10 дзён пасля падпісання кантракта, нават не даехаўшы да фронту10

Трамп заявіў пра «вельмі паспяховыя размовы» з Іранам і адклаў удары па энергааб'ектах на пяць дзён13

За арганізацыю ў 2020 годзе бунту ў Бабруйскай калоніі асуджанаму за наркотыкі вязню 6 разоў падаўжалі тэрмін3

Карней: Пад шоу выдзелілі самую вялікую залу, галоў на 2001

Мінчане скардзяцца на смог у горадзе5

Стаў вядомы яшчэ адзін акаўнт у фэйсбуку, з якога беларускім актывістам пішуць супрацоўнікі КДБ6

Іран замініруе ўсе марскія шляхі ў Персідскім заліве ў выпадку наземнай аперацыі ЗША6

Колькі грошай возьмуць з літоўскіх перавозчыкаў за тое, што Лукашэнка не выпускаў іх фуры з Беларусі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення4

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць