Свет

Войскі ЗША прыведзеныя ў поўную боегатоўнасць з-за сцягвання расійскіх сіл да межаў Украіны

Еўрапейскае камандаванне амерыканскай арміі ў адказ на разгортванне дадатковых расійскіх войскаў павысіла ўзровень назірання з «магчымага крызісу» да «патэнцыйнага немінучага крызісу».

Еўрапейскае камандаванне ўзброеных сіл ЗША прывяло войскі ў баявую гатоўнасць самага высокага ўзроўню пасля таго, як акупанты на Данбасе парушылі рэжым спынення агню і забілі чатырох украінскіх вайскоўцаў, а Расія пачала сцягваць войскі да мяжы з Украінай, паведамляе Politico.

Пентагон насцярожыла таксама тое, што Расія на гэтым тыдні актывізуе сваю дзейнасць ва Усходняй Еўропе і Арктыцы. 

Адказны за абарону ЗША генерал Глен Ван Херк адзначае ўсплёск расійскай агрэсіі ў Данбасе і адзначае імкненне Масквы «аднавіць свой уплыў на сусветнай арэне».

На мінулым тыдні Еўрапейскае камандаванне амерыканскай арміі ў адказ на разгортванне дадатковых расійскіх войскаў павысіла ўзровень назірання з «магчымага крызісу» да «патэнцыйнага немінучага крызісу» — самага высокага ўзроўню.

Пры гэтым некаторыя афіцыйныя асобы лічаць, што Расія ў асноўным бразгае зброяй і насамрэч не мае намеру ісці ў наступ. Іншыя, наадварот, мяркуюць, што аперацыя, нібыта праверка новага амерыканскага прэзідэнта, можа хутка перарасці ў нешта больш злавеснае.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры16

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму пазяханне такое заразнае?

Упершыню за доўгі час падчас атакі беспілотнікаў загінуў жыхар Падмаскоўя9

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну34

Робат паўстаў на шоу ў Кітаі 4

Намеснік міністра прыродных рэсурсаў Расіі збег у ЗША праз Мінск13

Падобны да надмагілля памятны знак у Нясвіжы заззяў новым бляскам14

Два кенты на Савецкай у Брэсце ў кепках з ЧЗ падпявалі пад песню «Жукоў». І мелі неасцярожнасць запосціць гэта ў трэдс15

«Жыццё — штука цікавая, аднак». Зорка беларускага гандбола наняўся фатографам, каб здымаць улюбёную многімі беларускую спявачку4

З клінінгавай кампаніі дадаткова здзерлі ў бюджэт аж 1,1 мільёна17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры16

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць