Грамадства

Народны «Чалавек года — 2020» магілёвец Сяргей Пехцераў з'ехаў з краіны

З Беларусі вымушана з'ехаў вядомы ў Магілёве актывіст і валанцёр, народны «Чалавек года — 2020» Сяргей Пехцераў. «Я ў бяспецы і не ў РБ», — напісаў ён на сваёй старонцы ў Instagram. Па словах Пехцерава, яго ад'езд звязаны з дзеяннямі сілавікоў у дачыненні да яго, піша Tut.by.

У сераду, 17 сакавіка, Сяргея Пехцерава затрымалі. Ён паспеў паведаміць сябру, што яго забіраюць у РАУС, увечары магілёўца адпусцілі. Тады ў Сяргея канфіскавалі аўтамабіль, працоўны камп'ютар і тэлефон з-за БЧБ-налепкі на машыне. Канфіскацыю матывавалі неабходнасцю агляду ў рамках адміністрацыйнай справы, растлумачыў Пехцераў.

На думку Сяргея, міліцыя зноў занялася ім з-за тэлеграм-канала LOSQUE, у якім ён публікуе інфармацыю. «Я думаю, гэта ўсё з-за пабліка. Зачышчаюць інфармацыйныя каналы перад Днём Волі. Думаю, у мяне забралі тэлефон і камп'ютар, каб я не мог нешта посціць», — мяркуе Сяргей.

У сваім instagram-акаўнце ён таксама напісаў, што пасля арышту ў верасні — Пехцераву далі 14 сутак па арт 23.34 КаАП РБ — яго чатыры разы «цягалі людзі ў пагонах».

— Хоць я нічога не рабіў. Не знаходзіўся ў дваровых чатах, не «псаваў сцены», не распаўсюджваў газеты, не спыняў цягнікі, не раскідваў шрубы пад РАУС, не заклікаў праз LOSQUE выходзіць на маршы і блачыў усе такія заклікі. Уся мая поствыбарная актыўнасць была накіравана на дапамогу людзям і на развіццё горада (як і раней). Працаваць, зарабляць і плаціць падаткі ў Беларусі стала немагчыма. Я — «лішні».

Сяргей напісаў таксама, што ён вернецца. Ад'езд жа, як магілёвец растлумачыў Tut.by, быў вымушанай мерай бяспекі.

Сяргей Пехцераў — айцішнік і адзін з самых яркіх актывістаў новай хвалі ў Магілёве. У 2019 годзе ён разам з праектам маніторынгу чысціні паветра Pavetra.Online дайшоў да фіналу рэспубліканскага конкурсу сацыяльных праектаў Social Weekend.

Увесну 2020 года Пехцераў разам з таварышам Антонам Турко запусціў інтэрактыўную анлайн-карту ў падтрымку беларусаў, якія адважыліся на самаізаляцыю ў разгар першай хвалі эпідэміі каранавіруса.

У жніўні 2020 года дапамагаў родным і блізкім тых, хто трапіў у Магілёўскі ІЧУ.

У студзені 2021 года народным галасаваннем магілёўцы выбралі яго і стваральніка праекта DRONNY Андрэя Музарава «людзьмі года — 2020».

Каментары

Цяпер чытаюць

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве1

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Бабруйска выратавалі зайца, які трапіў у пастку ВІДЭА1

У Беларусі стварылі сэрвіс для самотных людзей ды іх блізкіх4

Калумбійскіх «какаінавых бегемотаў» гатовыя прыняць у Індыі1

У цэнтры Мінска кіроўца «Ламбаргіні» на расійскіх нумарах спрабаваў падрэзаць трамвай. Той аказаўся мацнейшым14

У Аб'яднаным пераходным кабінеце рупяцца пра «візу маладога беларуса». Што гэта такое?13

У «Мінск-Свеце» вароны звілі гняздо проста на вежавым кране і цяпер патрабуюць ад кранаўшчыка «хабар»3

У прэстыжным раёне Лондана з'явілася новая скульптура Бэнксі1

Мама Ксюшы Маісеенкі, якой збіралі грошы на лячэнне ад СМА, запісала відэазварот з просьбай дапамагчы ёй вярнуць дзяцей3

У Магілёве падчас руху загарэўся новы тралейбус1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве1

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць