Грамадства

Мама студэнткі Асі Булыбенка, якую сілавікі пазначылі фарбай: Убачыць, што ў той момант было, — для мяне жах

«Байпол» апублікаваў відэа затрыманых, якіх пазначалі фарбай. Сярод іх — 19-гадовая студэнтка БНТУ Настасся Булыбенка, якую адправілі на Валадарку. Мама дзяўчыны Аксана прызнаецца, што не мае сіл перагледзець гэта відэа:

«Я была ў шоку, калі гэта ўбачыла. Я пра гэта чула, але ўбачыць, што ў той момант было, — для мяне жах. Ася вельмі перапужаная, вочы велізарныя, і гэтая адмеціна на лбе… Для мяне як для мамы ўявіць, што яна ў той момант адчувала, — крайні жах. Якія думкі ў яе ў галаве былі, мне нават страшна ўявіць… Я пераглядаць не змагла.

Гэта было затрыманне са студэнцкага маршу, калі яе асудзілі на 10 сутак. Інфармацыя была вельмі абрывачная. Я памятаю, што даведалася толькі на пятыя суткі, што дачка была адзначана фарбай і што ў самім РУУС гэтаму самі былі здзіўлены. Проста даслоўна сказалі: «Дзяўчо зусім распісанае». Яе затрымалі ў дварах, сядзела на лаўцы, калі туды забег хлопец, які ўцякаў ад супрацоўнікаў. І ўсё — узялі яго і Асю.

Пасля ўжо, калі яна выйшла, расказала, што ў аўтазаку яе адзначылі фарбай з балончыка. Спачатку руку правую. Потым тварам у падлогу паклалі, задралі галаву і пафарбавалі лоб. Яна ў аўтазаку аказалася адзінай адзначанай дзяўчынкай.

У РУУС сказалі, што калі яна ў такім выглядзе патрапіць на Акрэсціна, то будзе дрэнна. Фарба ўжо засохла на той момант. У выніку атрымалася яе адмыць, нехта даў вільготныя сурвэткі. А з курткі фарба так і не адмылася, засталася на кішэні, дзе дачка хавала правую руку. Яна казала, што за фарбу асаблівых рэпрэсій не было — толькі асаблівая ўвага. Цікавіліся, пры якіх абставінах яе адзначылі. Я так зразумела, што чырвоная фарба за супраціў, але супраціву там ніякага не было.

Ёй было вельмі страшна. Яна казала, што халодны жах ахапіў ад невядомасці, бо ўсё гэта адбывалася вельмі хутка.

Гэта недапушчальныя рэчы. Думаю, гэта момант застрашвання, псіхалагічнае ўздзеянне. Бо нават глядзець з боку на гэта немагчыма. Як так можна паступаць з людзьмі наогул, для чаго… 

Нам дазволілі спатканне на мінулым тыдні. Ася такая дарослая… Усё дзіцячае з твару сышло. Вельмі акуратная дзяўчына, дагледжаная, сабраная. Яна вельмі прасіла гэта спатканне да судоў. «Інакш усё пасяджэнне я буду на цябе глядзець».

Я супакоілася пасля сустрэчы. Бачу, што яна не на надрыве. Ведаеце, як у броні. Вельмі стрыманая, спакойная. Яна прыняла сітуацыю. Я вельмі баялася сустрэчы, што мы плакаць будзем. Але мы хутка ўзялі сябе ў рукі: у нас ёсць 45 хвілін, мы можам прарыдаць, а можам пагаварыць. Яна разглядала мяне вельмі ўважліва. «Мама, якая ты прыгожая». Я падстрыглася коратка, і яна ўсё прасіла фатаграфію, бо не ўяўляла, як я выглядаю. 

Мы былі гатовы да гэтай сустрэчы. Калі б яна ў першыя месяцы адбылася, не ведаю, як бы мы рэагавалі. А тут… Я ўпершыню выходзіла з Валадаркі і ўсміхалася.

12 сакавіка будзе чатыры месяцы, як дачка там». 

Чытайце таксама: «Мама, я ніколі не зламаюся, выйду з турмы з высока паднятай галавой». Размова з маці палітзняволенай студэнткі

Каментары

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры16

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму пазяханне такое заразнае?

Упершыню за доўгі час падчас атакі беспілотнікаў загінуў жыхар Падмаскоўя9

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну34

Робат паўстаў на шоу ў Кітаі 4

Намеснік міністра прыродных рэсурсаў Расіі збег у ЗША праз Мінск13

Падобны да надмагілля памятны знак у Нясвіжы заззяў новым бляскам14

Два кенты на Савецкай у Брэсце ў кепках з ЧЗ падпявалі пад песню «Жукоў». І мелі неасцярожнасць запосціць гэта ў трэдс15

«Жыццё — штука цікавая, аднак». Зорка беларускага гандбола наняўся фатографам, каб здымаць улюбёную многімі беларускую спявачку4

З клінінгавай кампаніі дадаткова здзерлі ў бюджэт аж 1,1 мільёна17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры16

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць