Навука і тэхналогіі

Штучны інтэлект будзе вызначаць будучыню Google

Галоўны дырэктар Google Сундар Пічаі робіць вялікую стаўку на штучны інтэлект, які ў будучыні будзе займаць цэнтральнае месца ў дзейнасці тэхналагічнага гіганта. Кампанія інвестуе мільярды даляраў у развіццё тэхналогій на аснове штучнага інтэлекту.

Фота Depositphotos.com

Аднак за апошні час у кампаніі ўзнікала шмат спрэчак з даследчыкамі ў гэтай галіне, піша The Wall Street Journal.

Адзін з самых гучных канфліктаў адбыўся ў снежні, калі Google расстаўся з вядомай даследчыцай штучнага інтэлекту Цімніт Гебру пасля таго, як яна раскрытыкавала кампанію за падыход да распрацоўвання тэхналогій. Яе даследаванні выявілі, што Google недастаткова асцярожны ў распрацоўцы такіх магутных тэхналогій, а таксама не ўлічвае, як яны будуць уплываць на навакольнае асяроддзе.

З таго часу каля 2700 супрацоўнікаў Google падпісалі публічны ліст, дзе сцвярджаецца, што «сыход Цімніт Гебру прарочыць небяспеку для людзей, якія працуюць над распрацоўкай этычнага і правамернага штучнага інтэлекту».

За падыходам Google да распрацоўкі штучнага інтэлекту сочаць многія эксперты, бо кампанія з’яўляецца галоўным спонсарам даследаванняў у гэтай галіне. Кампанія шмат інвестуе ў распрацоўку новых дадаткаў для тэхналогій штучнага інтэлекту, ад разумных калонак да віртуальных памочнікаў. Рост папулярнасці гэтай галіны ўздымае пытанні спрэчкі наконт уплыву камп’ютарных алгарытмаў на шырокі спектр грамадскага і асабістага жыцця людзей.

Google імкнецца пазіцыянаваць сябе як распрацоўшчыка этычнага штучнага інтэлекту. «У гісторыі шмат прыкладаў, калі развіццё тэхналогій ішло не на карысць свету, — адзначае Сундар Пічаі. — У той час, як штучны інтэлект абяцае шмат выгод для ўсяго свету, небяспека патэнцыйных негатыўных наступстваў застаецца».

Каментары

Цяпер чытаюць

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»53

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Усе навіны →
Усе навіны

Новая спадарожніца Лукашэнкі — фіналістка конкурсу прыгажосці «Міс БРІКС» Алія39

Блогер паскардзіўся ў тыктоку на якасць малака — яго судзілі4

У Добрушы замежнік забіў цяжарную жонку і каля яе трупа згвалціў падчарку15

Белавежская пушча патлумачыла, чаму перанесла тэхнарэйв1

Зноў чакаюцца замаразкі, дажджы і пахаладанне1

Apple рыхтуе ўльтрабюджэтны Mac Neo з чыпам ад айфона за 299 даляраў

Велізарны збор на супердарагія лекі для Ксюшы з дзіцячага дома закрыты!4

Ваенкар Аляксей Зямцоў жывы — Shot6

Пакуль Іран і ЗША вядуць перамовы, Кітай блакуе яшчэ адзін важны марскі шлях3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»53

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць