Кіно

Беларусь пасля выбараў, гісторыя расізму і «піяршчык д’ябла» — 5 падзей кінафестывалю Watch Docs Belarus

Адмысловы фестываль фільмаў пра правы чалавека заўсёды трапляў у падспудны нерв беларускага грамадства, а сёлета Watch Docs Belarus — асабліва актуальная падзея. Паказы дакументальных фільмаў, у тым ліку беларускіх, а таксама сустрэчы і лекцыі распачаліся ўчора, праўда, пляцоўка Ок16, якая меркавалася быць асноўнай, у апошні момант паведаміла арганізатарам пра рамонтныя работы і аказалася недасяжнай. Таму лакацыі фэсту ўдакладняюцца (адсочваць інфармацыю можна тут), а «Наша Ніва» тым часам прапануе 5 вартых увагі мерапрыемстваў Watch Docs.

Паказ трылогіі пра паслявыбарныя часы ў Беларусі і сустрэча з аўтарамі — 9 снежня

У кіно на падзеі ў Беларусі першай адрэагавала, вядома, дакументалістыка. Ужо знаныя кінематаграфісты Андрэй Куціла, Максім Швед і Кацярына Маркавец зрабілі па кароткім метры, дзе расказалі пра былую супрацоўніцу дзяржаўнага тэлебачання, якая стала ахвярай гвалту, пра начны Мінск у дні пасля выбараў і валанцёра, што дапамагае тым, хто пацярпеў ад сілавікоў. Гісторыі склаліся ў «Трылогію: Беларусь 2020» — адразу пасля яе паказу адбудзецца сустрэча з аўтарамі. Сёння ж, 9 снежня, будзе таксама паказаны фільм Максіма Шведа «Беларусь: маршрут перабудаваны» пра размовы ў таксі ў перадвыбарныя часы, а пасля паказу адбудзецца асобная размова з рэжысёрам. 

Паказ найлепшага дакументальнага фільма 2016 года паводле BAFTA «Я не твой негр» — 10 снежня

Адмыслова ў Сусветны дзень правоў чалавека Watch Docs пакажа маштабную дакументальную карціну, якая адсочвае гісторыю расізму з 1890 года да сучаснасці. Рэжысёр Рауль Пэк расказвае гісторыі трох забітых афраамерыканцаў-праваабаронцаў, у тым ліку, Марціна Лютэра Кінга-малодшага, адлюстроўвае ўвасоблены ў мастацтве супраціў і транслюе адказнасць кожнага за захаванне няроўнасці. Фільм быў намінаваны на «Оскар», а Брытанская акадэмія тэлебачання і кінамастацтва назвала яго найлепшым у 2016 годзе. «Я не твой негр» будзе паказвацца з беларускімі субцітрамі, а пасля сеанса адбудзецца дыскусія з анлайн-удзелам паэта і рэжысёра Ладан Осман з ЗША.

Паказ карціны «Уплыў» — 11 снежня

Гэта свежы фільм пра «піяршчыка д’ябла» лорда Цімаці Бэла, які працаваў з Тэтчэр, Піначэтам і Лукашэнкам. Ён займаўся грамадскім успрыманнем палітыкаў, дыктатараў і кампаній, сузаснаваў кампанію па кіраванні рэпутацыяй Bell Pottinger, а ў выніку сам згубіў «добрае рэнамэ», калі прычыніўся да расавага расколу ў Паўднёвай Афрыцы. Вядомы паліттэхнолаг ужо памёр, а рэжысёры выкарысталі архівы, старыя інтэрв’ю са сваім героем і размовы з яго сябрамі і ворагамі, каб расказаць пра ўплыў сучасных камунікацый на палітыку і свет.

Паказ беларускага фільма «Трансфармацыя» пра трансгендараў — 12 снежня

Як гэта — дзеля змены пола прайсці дзяржаўную камісію з чыноўнікаў, якія з пытаннямі гендара ўвогуле не знаёмыя. Дакументальная работа Рамана Раманава расказвае гісторыі чатырох трансгендараў у Беларусі і становіцца «апавяданнем пра ксенафобію, гвалт і адзіноту». Пасля паказу адбудзецца сустрэча з рэжысёрам.

Падвядзенне вынікаў, узнагароджванне пераможцаў і закрыццё Watch Docs — 13 снежня

Watch Docs — гэта яшчэ і конкурс беларускіх фільмаў. Сёлета ў праграму, апроч згаданых «Трылогіі» і «Трансфармацыі», увайшлі карціны «Лебедзі» Галіны Адамовіч аб працы хуткай дапамогі ў Светлагорску, «Гэтая песня называецца 328» Аляксандры Дынько пра трагедыю праз наркотыкі і беларускае заканадаўства і, нарэшце, «Структура» Алісы Іода пра мастацтва ў рамках. Пераможцы, што вызначаюцца глядацкім галасаваннем, будуць названыя на закрыцці фестывалю і атрымаюць сабраныя праз краўдфандынг грашовыя прызы.

Каментары

Цяпер чытаюць

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты44

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты

Усе навіны →
Усе навіны

Крама закупляла красоўкі па сем рублёў, а прадавала па 200 рублёў2

Кураняты таксама любяць, калі іх гладзяць

«Мы так затрахалі нашых заходніх партнёраў?» Прапагандысты лямантуюць пасля блакіроўкі іх каналаў у ютубе18

СМІ: Пры ўдары па танкеры расійскага «ценявога флоту» загінуў генерал ГРУ, які курыраваў дыверсіі і забойствы за мяжой2

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома35

Звольнілі кіраўніка прадпрыемства, якое выбірае месца пад могільнік для радыеактыўных адкідаў2

Недалёка ад Армузскага праліва разбіўся яшчэ адзін амерыканскі самалёт4

Трамп хоча павялічыць вайсковы бюджэт ЗША адразу на 40%3

У Мінску памяняюць сістэму аказання хуткай медыцынскай дапамогі. Замест адной бальніцы будуць тры цэнтры1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты44

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць