Культура11

«Як адны аддаюць загады, а другія — падпарадкоўваюцца»: на наступным тыдні выйдзе «Рэвалюцыя» Віктара Марціновіча

Беларускі пісьменнік і публіцыст Віктар Марціновіч напісаў, што на наступным тыдні выйдзе з друку яго раман «Рэвалюцыя». Пра гэта ён паведаміў у сваім фэйсбуку.

«Я насіў гэты раман у сабе 12 гадоў. Ягоныя героі засялялі мяне, бы прывіды закінуты дом.

Найбольш трывожныя сцэны прарываліся ў мае сны.

У мінулым годзе я ў чарговы раз узяўся за рэдактуру і зразумеў, што тэкст — гатовы. Пачалася руплівая праца па перакладзе і падрыхтоўцы да выданняў. У снежні 2019 я анансаваў яго для «Ilinterviews».

Цяпер «Рэвалюцыя» існуе на трох мовах.

Першым выйдзе беларускі варыянт. Шукайце яго ў крамах напрыканцы наступнага тыдня.

«Рэвалюцыя» — гэта раман пра ўладу. Але не пра палітычную ўладу, а пра тую глыбінную, асабістую і страшную стыхію, якая вымушая адных — аддаваць загады, другіх — падпарадкоўвацца. Пра тую ўладу, прага да каторай так цікавіла Ніцшэ.

Калі яшчэ карацей, гэты раман — пра тое, як адзін добры чалавек, паддаўшыся спакусам, пакрысе ператвараецца ў кусок гаўна.

Раман выходзіць у выдавецтве «Кнігазбор», перакладчык на беларускую — Віталь Рыжкоў.

Выдавец у Расіі — «Время» (2020/2021).

Выдавец у Нямеччыне — Voland und Quist (лістапад/снежань 2020). Перакладчык на нямецкую — Томас Вайлер.

Віктар Марціновіч напісаў сем раманаў, раней выйшлі «Параноя», «Сцюдзёны вырай», «Сфагнум», «Мова», «Возера радасці», «Ноч».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада1

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада

Усе навіны →
Усе навіны

Каля мінскага аэрапорта заўважылі бабра ВІДЭА2

Джон Траволта нечакана атрымаў ганаровую ўзнагароду ў Канах

Беларусцы прыйшоў падатак за сабак — 714 рублёў. Чаму так шмат?6

«Няма мэты прыняць усіх беларусаў свету». Як працуе першы беларускі шэлтар у Італіі1

Мір і Нясвіж перанасычаныя турыстамі. Ва ўсім вінаватыя блогеры і сацыяльныя сеткі8

На Захадзе не заўважылі разрэкламаваных выпрабаванняў расійскага «Сармата». У МЗС Расіі расказалі, наколькі яны да гэтага абыякавыя8

Пенсіянер з Гомеля знайшоў у хатняй схованцы «самыя натуральныя» савецкія шакаладкі14

П'янага кіроўцу пад Баранавічамі спынялі са стральбой

Хто заплаціў расійскаму блогеру Варламаву за рэкламу выбараў у Каардынацыйную раду?47

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада1

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць