Улада3030

Лукашэнка: На мітынгах у маю падтрымку выступілі 3 мільёны чалавек — гэта сілішча. А з вуліцай мы справімся

Аб гэтым ён заявіў сёння на нарадзе ў Мінску, піша БелТА.

«Галоўнае для нас — эканоміка. Калі ў нас будуць нармальна працаваць прадпрыемствы, нам не страшныя ніякія катаклізмы. З вуліцай мы справімся, як бы ім ні хацелася дэстабілізаваць гэтую абстаноўку», — заявіў Лукашэнка.

Ён адзначыў, што ўжо ўсе людзі адчулі, што дзейнаму прэзідэнту ёсць на каго абаперціся. «Ужо ў мітынгах у падтрымку міру, спакою, дзеючага прэзідэнта выступіла каля 3 млн чалавек. Гэта ж сілішча — 3 млн чалавек, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Наш электарат больш спакойны: ветэраны, пенсіянеры, спецыялісты. Яны ведаюць сваю справу, працуюць. Таму мы і будзем мець тую колькасць людзей — 80%, якія за нас прагаласавалі».

«Таму трэба жыць спакойна, займацца кожнаму сваёй справай. А што тычыцца мяне, сілавых структур і іншых, мы будзем займацца таксама сваёй справай. Выключна па законе. Таму трэба разгарнуць Біблію, я маю на ўвазе закон, і чытаць: гэта —санкцыі такія, вось гэта — санкцыі такія. Мы не крыважэрныя, мы не збіраемся нікога душыць, ганяць па вуліцах, калі нас да гэтага не вымушаюць», — адзначыў ён.

Ён падкрэсліў, што ўлады абавязаныя абараніць людзей.

«Людзі стаміліся, людзі зразумелі, што такое жыць у спакойным горадзе-героі Мінску, а што такое, калі бамбяць вуліцы, калі на балконы закідваюць кактэйлі Молатава і іншыя, пакуль петарды. Не дай бог пачнуць кідаць гранаты. Ужо вакол нашай краіны сфарміраваліся групоўкі, якія гатовыя сюды прыйсці і распаліць гэты пажар. Мы гэтага дапусціць не можам. Я гэта кажу прама і не збіраюся нікога закалыхваць», — рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

Каментары30

Цяпер чытаюць

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве1

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі стварылі сэрвіс для самотных людзей ды іх блізкіх4

Калумбійскіх «какаінавых бегемотаў» гатовыя прыняць у Індыі1

У цэнтры Мінска кіроўца «Ламбаргіні» на расійскіх нумарах спрабаваў падрэзаць трамвай. Той аказаўся мацнейшым14

У Аб'яднаным пераходным кабінеце рупяцца пра «візу маладога беларуса». Што гэта такое?13

У «Мінск-Свеце» вароны звілі гняздо проста на вежавым кране і цяпер патрабуюць ад кранаўшчыка «хабар»3

У прэстыжным раёне Лондана з'явілася новая скульптура Бэнксі1

Мама Ксюшы Маісеенкі, якой збіралі грошы на лячэнне ад СМА, запісала відэазварот з просьбай дапамагчы ёй вярнуць дзяцей3

У Магілёве падчас руху загарэўся новы тралейбус1

Скандальны беларускі футбаліст вярнуўся на радзіму. Але хапіла аднаго матча, і яго выганяюць з чарговай каманды

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве1

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць