Выбары-2020

У Мінску палююць на расклейшчыкаў палітычных плакатаў і ўлётак

zatr-sanchuk.jpg

У апошнія дні выбарчай кампаніі ў Мінску і іншых гарадах людзей пачалі затрымліваць за расклейку плакатаў і ўлётак агітацыйнага ці палітычнага характару, перадае ПЦ «Вясна». 

Так, позна ўвечары ў Мінску былі затрыманы Сяргей Шчыценка і Аляксей Санчук. Іх затрымлівалі тры машыны міліцыі. Спачатку адвезлі ў РУУС Савецкага раёна, а затым пакінулі на ноч у ізалятары да суда. Таксама паведамляецца, што машыну аднаго з хлопцаў эвакуіравалі, бо ў ёй знайшлі ўлёткі на выбарчую тэматыку. 

Эвакуацыя машыны

Таксама за распаўсюд улётак уначы з чацвёртага на пятага жніўня былі затрыманы Арцём Альшэўскі і Дзмітрый Жамойдзік. Іх змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання на вуліцы Акрэсціна да суда. 

Суда за расклейку ўлётак (верагодна, ад ініцыятывы «Сумленныя людзі») чакае Вікторыя Канюшэнка. Яна была затрымана ўвечары панядзелка і больш за суткі правяла ў ізалятары.

Затрыманага вечарам у нядзелю за расклейку плакатаў Андрэя Клінцова асудзілі на 15 сутак па арт. 17.1 КаАП (Дробнае хуліганства). Рашэнне вынес суд Першамайскага раёна.

У суботу за расклейку сцікераў з выявай міліцыянтаў быў затрыманы Леанід Скуратовіч, а ў панядзелак затрымалі раварыста Сяргея Бялевіча за тое, што клеіў агітацыйны плакат на стэнд «Выбары» каля адміністрацыі Першамайскага раёна.

Чацвёртага жніўня ў Парэччы (Гарадзенскі раён) затрымалі двух 19-гадовых хлопцаў, Паўла Чыліка і Яна Галубовіча, за расклейку ўлётак. На іх склалі пратаколы па арт. 9.11 КаАП, забралі мабільныя тэлефоны і вызвалілі.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве1

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Бабруйска выратавалі зайца, які трапіў у пастку ВІДЭА1

У Беларусі стварылі сэрвіс для самотных людзей ды іх блізкіх4

Калумбійскіх «какаінавых бегемотаў» гатовыя прыняць у Індыі1

У цэнтры Мінска кіроўца «Ламбаргіні» на расійскіх нумарах спрабаваў падрэзаць трамвай. Той аказаўся мацнейшым14

У Аб'яднаным пераходным кабінеце рупяцца пра «візу маладога беларуса». Што гэта такое?13

У «Мінск-Свеце» вароны звілі гняздо проста на вежавым кране і цяпер патрабуюць ад кранаўшчыка «хабар»3

У прэстыжным раёне Лондана з'явілася новая скульптура Бэнксі1

Мама Ксюшы Маісеенкі, якой збіралі грошы на лячэнне ад СМА, запісала відэазварот з просьбай дапамагчы ёй вярнуць дзяцей3

У Магілёве падчас руху загарэўся новы тралейбус1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве1

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць