Усяго патроху66

Краіна ў запоі

Алкагольная прамысловасць - сродак папаўнення бюджэту ці спойванне нацыі?

Крызіс крызісам, а вытворчасць алкаголю ў Беларусі квітнее. У сёлетнім студзені, калі параўноўваць з паказчыкамі мінулага году, вытварчасць спіртавых напояў вырасла на 9%. Пры гэтым, вырабляюць гарэлку ды разнастайныя «чарнілы» не толькі спецыялізаваныя заводы, але нават прадпрыемствы канцэрну Белбіяфарм і Міністэрства транспарту.

Амаль год таму ток-шоў «Форум» на тэлеканале Белсат ужо ўздымала тэму масавага пянства ў Беларусі. Аўтары засяродзіліся на медычна-біялагічных і маральна-этычных аспектах гэтай зявы. Праз год «Форум» зноў вяртаецца да гэтай тэмы, аднак разглеядае яе як сацыяльна-палітычную праблему.

У 2008 г. беларусы выпілі рэкордную колькасць алкаголю: 12,4 л чыстага спірту на чалавека. Калі не лічыць дзяцей і людзей сталага веку, а таксама непітушчых, атрымліваецца, што астатнія беларусы ўлілі ў сябе больш за 30 л алкаголю на чалавека. Гэта афіцыйныя звесткі, агучаныя міністрам аховы здароўя Васілём Жарком на паседжанні Савету Міністраў. Спажыванне алкагольных напояў расце следам за ростам вытворчасці. Вядома, з акцызу дзяржаўны бюджэт атрымлівае дадатковыя грашовыя ўліванні. Аднак ці не лагічна ў гэтым пабачыць не толькі і не столькі выгадны дзяржаве гешэфт, колькі свядомае спойванне нацыі? Што мы можам з гэтым зрабіць? Як бараніцца ад гэтага? На гэтыя пытанні паспрабуюць адказаць удзельнікі ток-шоў «Форум» на тэлеканале Белсат у нядзелю 5 красавіка ў 21.30.

Каментары6

Цяпер чытаюць

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў83

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў

Усе навіны →
Усе навіны

Таксіст адмовіўся везці мінчанку і яе дзіця з аўтызмам12

Ці аднавілася беларускае IT? Лічбы паказальныя26

Галоўны корпус Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі плануюць закрыць на рэканструкцыю

Іран прапанаваў ЗША адкрыць Армузскі праліў і скончыць вайну2

Вецер у Мінску валіў дрэвы, пашкоджаныя чатыры аўтамабілі

Трамп прадказаў, што іранскія нафтаправоды ўзарвуцца з-за спынення прапампоўкі1

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро32

Кацярына Андрэева расказала, што ў калоніі ім паказалі частку прэс-канферэнцыі Калеснікавай, дзе яна дзякавала Лукашэнку7

Расійскага дэпутата паслалі на тры літары на прэміі «Шансон года» ВІДЭА17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў83

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць