Спорт99

Сёння адбудуцца першыя паўфінальныя матчы Кубка Беларусі па футболе

Была інфармацыя, што пасля матчаў трэцяга тура беларускі футбол будзе пастаўлены на паўзу праз каранавірус. Але нічога не змянілася, і сёння нас чакаюць першыя паўфіналы, а на выхадных — чарговы тур чэмпіянату.

«Славія» — БАТЭ

Фаварыт у гэтай гульні мог бы быць прадказальным, калі б мы не ведалі, як прайшлі тры туры чэмпіянату. 

«Славія» стала сапраўднай пагрозай аўтарытэтам, абгуляўшы спачатку непасрэдна БАТЭ, а пасля — і брэсцкае «Дынама». Барысаўцы ж, нарэшце, змаглі перамагчы ў трэцім туры, але перамога над «Рухам» далася вельмі няпроста.

Прагноз «НН»: Шмат што будзе залежаць ад фізічнага стану «Славіі», а таксама матывацыі гульцоў БАТЭ, якія ў папярэднія сезоны не надта сур'ёзна ставіліся да кубкавых матчаў. Спрагназуем тотал, меншы за 2,5.

«Дынама-Брэст» — «Шахцёр»

Берасцейцы і салігорцы пакуль не апраўдваюць статус фаварытаў чэмпіянату: у трох турах былі зафіксаваны тры розныя вынікі, што крыху супярэчыць амбіцыям каманд.

У папярэднім розыгрышы Кубка каманды сустракаліся на стадыі 1/8 фіналу, дзе «Шахцёр» перамог, але толькі ў серыі пенальці. Ці зможа Брэст узяць рэванш і зноў пазмагацца за трафей?

Прагноз «НН»: у першым матчы будзе зафіксавана нічыя.

У сувязі з распаўсюдам каранавіруса мы не раім вам наведваць людныя мерапрыемствы, у тым ліку футбольныя матчы. Калі ўсё ж вырашыце пайсці на стадыён, прытрымлівайцеся мераў засцярогі.

Дзяліцеся прагнозамі ў каментарах. Калі лічыце сябе экспертам у беларускім футболе, зрабіце стаўку ў Букмекерскай канторы Леон!

Каментары9

Цяпер чытаюць

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа11

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа

Усе навіны →
Усе навіны

У сталіцы будуюць дамы, дзе не адключаюць гарачую ваду2

Як мінчукі стварылі найбуйнейшую ў краіне фотастудыю на 60 залаў4

«Вось яшчэ такі сюрпрыз». Мядзведзя заўважылі за 25 кіламетраў ад Мінска

Як будуць развівацца падзеі, калі Масква зноў, як і ў 2022, пачне наносіць удары па Кіеве з тэрыторыі Беларусі? Магчымыя сцэнары14

Як беларус у 42 гады атрымлівае адукацыю ў Швейцарыі

Сабаленка адказала на папрокі, што яна, уся ў брыльянтах, патрабуе падвысіць прызавыя7

Расія атакавала Адэсу, у горадзе пажары

На захадзе Мінска здаецца кватэра за $1850 1

У СІЗА Таганрога ўкраінскай журналістцы Вікторыі Рошчынай зламалі патылічную костку — Нацпаліцыя Украіны9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа11

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць