Маскоўская акцыя апазіцыі супраць палітычных рэпрэсій прайшла без затрыманняў ФОТА

Скрыншот відэа Радыё Свабода
У Маскве 31 жніўня адбылося шэсце супраць палітычных рэпрэсій і за сумленныя выбары ў Масгардуму, якое скончылася мітынгам на Пушкінскай плошчы.
Па ацэнках саміх удзельнікаў і незалежных назіральнікаў, у шэсці прынялі ўдзел ад 2000 да 4000 чалавек, маскоўскае упраўленне МУС паведаміла пра 750 пратэстоўцаў.

Скрыншот відэа Радыё Свабода
Акцыя не была ўзгоднена уладамі, аднак супрацоўнікі праваахоўных органаў на гэты раз абышліся без затрыманняў. Гэта здарылася ўпершыню з сярэдзіны ліпеня.
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары