Музыка44

Георгій Калдун паспрабуе свае сілы ва ўкраінскім шоу «Х-фактар»

Вядучы, спявак, радыёвядучы Георгій Калдун прыйшоў на кастынг 10 сезона ўкраінскага вакальнага шоу «Х-фактар». Спявак распавёў каналу СТБ, чаму менавіта цяпер вырашыў паказаць свой талент суддзям, а таксама прызнаўся, ці раіўся з нагоды ўдзелу ў шоу з родным братам — вядомым беларускім спеваком Дзмітрыем Калдуном.

Фота з сацсетак спевака

— Што прывяло вас на кастынг «Х-фактара»?

— Мне падабаецца праект і сам фармат. Мне падабаецца, як здымае СТБ, бо я працаваў там гадоў 9 таму над праектам «Феномен» і бачыў усе працэсы знутры. Мне 42 гады, гэта ўжо не дзіцячыя нейкія подзвігі, проста вырашыў паспрабаваць. Нічога звышнатуральнага за гэтым не стаіць.

— Вы — чалавек многіх талентаў. Спявак, тэле- і радыёвядучы. Чаму вырашыліся выпрабаваць свае сілы менавіта цяпер?

— Чаму цяпер? Гэта хутчэй такі збег абставінаў. У мяне вельмі шмат канцэртаў у Беларусі — з жывым складам, сольных. У нейкі момант захацелася знайсці іншую аўдыторыю. «Х-фактар», незалежна ад выніку, дасць магчымасць праявіць сябе ў той музыцы і манеры выканання, у якой магу нешта прадэманстраваць.

Георгій Калдун прыйшоў на «Х-фактар»

— Ці раіліся з братам Дзмітрыем перад кастынгам? Былі нейкія парады?

— Я нікому з родных нічога не казаў. Я не люблю хваліцца нейкімі рэчамі — трэба адразу вынікі паведамляць. Мы не раімся адзін з адным. Мы дзелімся нейкімі прыемнымі рэчамі ці інфармацыяй. У гэтым плане больш патрэбна падтрымка і аналіз таго, што адбываецца. Для мяне гэта важней, чым нейкія парады.

— На што вы гатовыя дзеля перамогі на «Х-фактары»?

— Гатовы максімальна ўкласціся ва ўдзел праекце і атрымаць максімум ККД. Спадзявацца на перамогу хочацца, як і любому ўдзельніку. Але казаць, што гэта будзе перамога ці смерць — было б перабольшаннем.

Новы сезон папулярнага ўкраінскага праекта «Х-фактар» стартуе ўжо 14 верасня. 

Каментары4

Цяпер чытаюць

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа38

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп абвясціў пра знішчэнне «найбольш актыўнага тэрарыста ў свеце»2

Беларусы дзеляцца, як рэгіструюць сваіх катоў. Вось як адбываецца працэдура17

Украіна атакавала азотны завод у Стаўрапольскім краі 

Пуцін падпісаў указ аб раздачы пашпартоў жыхарам Прыднястроўя8

«Сярод нас няма суперменаў і тэрмінатараў таксама». Павел Вінаградаў пра тое, калі вас спрабуюць завербаваць

Галоўная рэдактарка «Белсата» знялася ў фільме-фаварыце Канскага кінафестываля3

Найбольш імаверным вынікам завяршэння канфлікту ва Украіне назвалі «фінскі сцэнар»20

З лета пачнецца рэстаўрацыя Сафійскага сабора ў Полацку. Можа змяніцца і ягоны выгляд3

У кнігарні ў Нью-Ёрку будзе палічка з беларускімі кнігамі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа38

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць