Грамадства22

Фэст у Будславе прайшоў з удзелам усіх каталіцкіх біскупаў Беларусі ФОТЫ

У Будславе завяршыўся фэст Маці Божай Будслаўскай, унесены ЮНЕСКА ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва, піша catholic.by.

Галоўную літургічную цэлебрацыю ў другі дзень урачыстасцяў, 6 ліпеня, узначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, які сёлета адзначае 30-годдзе біскупскага служэння.

На пачатку юбіляра прывітаў Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі, які заклікаў усіх удзельнікаў ахінуць сваёй малітвай арцыбіскупа.

Арцыбіскуп Кандрусевіч засяродзіў увагу на абароне сям’і перад абліччам крызісу, як Богам устаноўленага саюзу мужчыны і жанчыны, адкрытага для прыняцця і выхавання патомства.

«Палова сем’яў у Беларусі разведзена, што негатыўна ўплывае на грамадскі клімат нашай краіны і выхаванне маладога пакалення, якое застаецца без належнай і поўнай бацькоўскай апекі.

Здараецца, што сям’я замест таго, каб быць крыніцай радасці і надзеі для сужонкаў і дзяцей, становіцца «пеклам»», — адзначыў кіраўнік беларускага епіскапату.

Тадэвуш Кандрусевіч з горыччу канстатаваў, што з года на год у нашай краіне пагаршаецца дэмаграфічная сітуацыя.

Ён звярнуў увагу на яшчэ адну з’яву, што ў апошні час пачынае набіраць абароты ў беларускім грамадстве. 

«Бог стварыў чалавека мужчынам і жанчынай (пар. Быц 1, 27), і гэтым усё сказана. Можна змяніць знешні воблік чалавека, але не яго створаную Богам фізіялогію»,— на падставе аўтарытэту Святога Пісання сцвердзіў іерарх.

«Скрыты вірус» недалёкага савецкага мінулага актывізуецца «вірусам» лібералізму і маральнага рэлятывізму, што вядзе да заняпаду традыцыйных для нашага грамадства хрысціянскіх каштоўнасцяў.

«Чалавецтва без сям’і не мае будучыні і надзеі, — зазначыў арцыбіскуп Кандрусевіч. — Бараніць сям’ю і маральны парадак грамадства — гэта абавязак усіх людзей, рэлігійных арганізацый і дзяржавы».

«Нягледзячы на праблемы беларускай сям’і, варта адзначыць, што ў нашай краіне ёсць шмат прыкладаў сем’яў, якія будуюць сваю будучыню на хрысціянскіх каштоўнасцях. <…>

Сужонкі ў такіх сем’ях ведаюць, чаму і каму прысвяцілі сваё жыццё: каб служыць і быць вернымі адно аднаму, перадаваць Божы дар жыцця і бараніць яго, выхоўваць патомства на хрысціянскіх традыцыях. Гонар і хвала ім!» — усклікнуў арцыпастыр.

Беручы пад увагу ўсю сур’ёзнасць сітуацыі, у якой знаходзіцца сучасная беларуская сям’я, кіраўнік беларускага каталіцкага епіскапату заклікаў вернікаў сваім штодзённым жыццём пацвярджаць веру ў Евангелле і вучэнне Касцёла.

Арцыбіскуп Кандрусевіч завяршыў сваю гамілію кароткай малітвай:

«Сёння звяртаемся да Цябе, Апякунка Беларусі і Каралева сем’яў, Божая Маці Будслаўская. Выпрасі ў свайго Сына Езуса Хрыста новы цуд адраджэння беларускай сям’і як крыніцы радасці і надзеі для нашай Бацькаўшчыны, і асабліва для моладзі».

На заканчэнне ўрачыстасці да вернікаў звярнуўся прадстаўнік папы Францішка ў Беларусі Апостальскі нунцый Габар Пінтэр.

«З радасцю і ўдзячнасцю Богу я знаходжуся сёння тут разам з вамі, любыя браты і сёстры, у гэтым дарагім марыйным санктуарыі ў Будславе, багатым гісторыяй і верай, куды мы як сыны і дочкі прыходзім сустрэцца з нашай Маці і з нашымі братамі.

Санктуарыі — святыя месцы Касцёла як палявога шпіталя — захоўваюць памяць вернага народа, які і ў нягодах не стамляецца шукаць крыніцаў жывой вады, у якіх можна аднавіць надзею. Гэта месцы святаў і ўрачыстасцяў, слёзаў і маленняў, калі мы прыходзім да ног Маці без шматлікіх словаў, а толькі дазваляючы Ёй глядзець на нас, каб Яна сваім позіркам прывяла нас да Таго, хто ёсць «Дарогай, Праўдай і Жыццём» (Ян 14, 6)», — сказаў арцыбіскуп Габар Пінтэр.

У Будславе зноў прысутнічалі ўсе каталіцкія біскупы Беларусі, прадстаўнік Беларускай Праваслаўнай Царквы, дыпламаты, вялікая колькасць духавенства.

У працэсіі з пашанаю неслі копію цудатворнага абраза Маці Божай Будслаўскай, а таксама фігуру нябеснага заступніка Касцёла на Беларусі святога Міхала Арханёла.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Хітры расіянін Яўген з жонкай і малым прыдумалі, як бясплатна пажыць у кватэры беларускі19

Хітры расіянін Яўген з жонкай і малым прыдумалі, як бясплатна пажыць у кватэры беларускі

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія дроны падбілі два расійскія верталёты ў Варонежскай вобласці ВІДЭА1

«Я не бомж, у мяне нават белыя шкарпэткі». У Мінску дзяўчына з Луганска расклала палатку проста ў пад'ездзе шматпавярховіка, устрывожыўшы жыхароў20

У Крычаве котка дапамагае курыцы даглядаць куранят ВІДЭА

Чаму некаторыя лекі каштуюць 2 мільёны даляраў? Тлумачыць эксперт6

Кітай заблакаваў спробу Meta выкупіць распрацоўшчыка агента штучнага інтэлекту Manus

Стала вядома імя пятага абмененага шпіёна, якога Польшча аддала Расіі1

Пад Салігорскам два кіроўцы па чарзе наехалі на аднаго і таго ж чалавека

Адна з авіякампаній увяла ў сваіх самалётах спальныя месцы

«Эфект вечнага лета». У Беларусі ўжо ў канцы красавіка дзе-нідзе растуць падасінавікі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хітры расіянін Яўген з жонкай і малым прыдумалі, як бясплатна пажыць у кватэры беларускі19

Хітры расіянін Яўген з жонкай і малым прыдумалі, як бясплатна пажыць у кватэры беларускі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць