Яцэк Чапутовіч заклікаў Беларусь паважаць ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. Так ён 4 красавіка пракаментаваў знос крыжоў у Курапатах «Польскаму радыё».
Кіраўнік польскай дыпламатыі заявіў, што дэталі зносу крыжоў высвятляюцца, але калі ўсё пацвердзіцца, то «гэта будзе дрэнны сігнал», бо дзяржавы павінны памятаць пра смерці і ахвяры, у дадзеным выпадку — сталінскага рэжыму.
Міністр заявіў, што польскія дыпламаты будуць сачыць за сітуацыяй. Учора дарадца пасла Польшчы ў Мінску Марцін Вайцяхоўскі наведаў Курапаты раніцай і вечарам.
Таксама дыпламат праверыў стан польскіх крыжоў, пафарбаваных у бела-чырвоныя колеры. Яны некранутыя.
Каментары