Здарэнні44

Экс-начальніка галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама асудзілі на 14 гадоў калоніі

Сяргей Барысевіч, фота Вадзіма Заміроўскага

Былы начальнік галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама Сяргей Барысевіча за здзяйсненне карупцыйных злачынстваў асуджаны да 14 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, паведамляе БелТА.

Памер прысуду па гэтай справе склаў 429 старонак, суддзя зачытала толькі рэзалютыўную частку.

Пракурор 30 студзеня запатрабаваў для Сяргея Барысевіча 14 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем на пяць гадоў права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў.

Сяргей Барысевіч быў затрыманы ў красавіку 2017 года. Тады КДБ выявіў і спыніў маштабную супрацьпраўную дзейнасць групы службовых асобаў на чале з начальнікам галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта. Фігуранты абвінавачваліся у тым ліку ў атрыманні хабараў ад прадстаўнікоў прыватных кампаній за спрыяльнае вырашэнне пытанняў аб заключэнні дагавораў (закупкi па завышаных цэнах) з падпарадкаванымі прадпрыемствамі і арганізацыямі. Акрамя Сяргея Барысевіча перад судом у ліпені 2018 года паўсталі яшчэ 12 чалавек.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду15

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду

Усе навіны →
Усе навіны

Кітай з дапамогай штучнага інтэлекту ператварае сваю сістэму назірання ў інструмент «прагнастычнага» кантролю1

У Гродне сабак везлі ў адкрытым багажніку, адзін з іх выпаў падчас руху ВІДЭА1

Шалёны манеўр матацыкліста ў Гомелі трапіў на ВІДЭА2

Статкевіч: Лідары руху за дэмакратыю павінны заставацца ў краіне, нават калі кошт гэтага вялікі. Дыяспара можа адыграць толькі дапаможную ролю60

Спачатку закапалі цела, потым адкапалі і спалілі, а прах развеялі. У Гомелі раскрылі забойства2

Брытанская разведка: На вайне ва Украіне загінулі амаль паўмільёна расійскіх салдат8

Ці абавязаныя рэстараны даваць ваду кліентам: гучнае рашэнне суда ў турыстычнай Італіі3

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа20

Еўрасаюз пакуль не будзе прызначаць перамоўшчыка з Пуціным2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду15

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць