
У Драгічынскім раёне 24-гадовага мужчыну вывезлі ў лес і абрабавалі, распачата крымінальная справа, паведаміў БелТА афіцыйны прадстаўнік упраўлення СК Дзмітрый Іванюк.
Вясковец днём 25 лютага быў у Драгічыне па справах. Каля 13.00 ён вяртаўся дадому і спыніў спадарожны аўтамабіль. Далей сітуацыя развівалася як у вострасюжэтным фільме: маладога чалавека ўдарылі па галаве, адвезлі ў лес, скралі мабільны тэлефон і 320 рублёў. Затым зламыснікі з'ехалі. Мужчына звярнуўся ў міліцыю.
Злачынцаў шукаюць.
«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць
Каментары