Свет2727

Брытанскія спецслужбы вылічылі трэцяга ўдзельніка замаху на Скрыпалёў

Яшчэ да прыезду ў Вялікабрытанію непасрэдных выканаўцаў замаху на Скрыпаля ў Солсберы прыязджаў супрацоўнік ГРУ, які праводзіў разведку на мясцовасці, паведамляе газета Daily Telegraph. Паводле яе звестак, менавіта ён дапамог скласці план, які пазней выкарыстоўвалі іншыя супрацоўнікі ГРУ, якія прывезлі з сабой у Вялікабрытанію нервова-паралітычнае рэчыва.

Выданне сцвярджае, што следчыя высветлілі, як звалі новага падазраванага, аднак пакуль яго імя трымаецца ў сакрэце.

Аб вылічэнні трэцяга падазраванага стала вядома пасля таго, як выданне Bellingcat вызначыла ў Руслане Башыраве (адным з меркаваных выканаўцаў замаху) палкоўніка ГРУ Анатоля Чапігу. У Маскве інфармацыю выдання назвалі «новым ўкідам» і прапанавалі прытрымлівацца той версіі, якую агучвалі прэзідэнт Уладзімір Пуцін і самі Башыраў і Аляксандр Пятроў.

Што тычыцца Пятрова, то, як сцвярджае Daily Telegraph, яго сапраўды завуць Аляксандр, а псеўданімам з'яўляецца толькі яго прозвішча.

Былы афіцэр брытанскай разведкі Сяргей Мігдал распавёў Daily Telegraph, што перад складанай аперацыяй накшталт замаху хтосьці абавязкова павінен быў правесці разведку. «Я так разумею, што яны спецыяльна прымеркавалі замах да прыезду ў Солсберы Юліі. Гэта давала гарантыю таго, што ў гэтыя дні Сяргей Скрыпаль абавязкова будзе ў горадзе. Калі б яны ўвесь час сачылі за яго рухамі, то гэта заняло б занадта шмат часу і абавязкова выклікала б падазрэнні », - выказаў меркаванне ён.

Каментары27

Цяпер чытаюць

Як могуць змяніцца хрушчоўкі ў Беларусі ФОТЫ

Як могуць змяніцца хрушчоўкі ў Беларусі ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

«Адпілавала адзін блін ад бервяна і зразумела: гэта маё». 23‑гадовая майстарка лесу з Вілейкі пра валку дрэў і працу ў лясніцтве1

Аэрапорты Масквы спынілі працу пасля налёту беспілотнікаў1

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»93

Галоўную медсястру Цэнтральнай раённай паліклінікі Баранавічаў асудзілі за палітыку і выкінулі з працы8

Стартаваў пошук новага агента 007: пачаліся кастынгі на ролю Джэймса Бонда. Каго лічаць фаварытамі?4

Трамп абвясціў пра знішчэнне «найбольш актыўнага тэрарыста ў свеце»2

Беларусы дзеляцца, як рэгіструюць сваіх катоў. Вось як адбываецца працэдура18

Украіна атакавала азотны завод у Стаўрапольскім краі 

Пуцін падпісаў указ аб раздачы пашпартоў жыхарам Прыднястроўя8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як могуць змяніцца хрушчоўкі ў Беларусі ФОТЫ

Як могуць змяніцца хрушчоўкі ў Беларусі ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць