Улада

Зэльцэр будзе сядзець у Магілёве

Амэрыканскі грамадзянін Эмануіл Зэльцэр будзе адбываць пакараньне ў магілёўскай калёніі агульнага рэжыму, а ягоную сакратарку Ўладлену Функ адправяць у жаночую калёнію ў Гомелі.

Пра гэта «Свабодзе» паведаміў адвакат Зьміцер Гарачка, які абараняе асуджаных.

«Эмануіла Зэльцэра адправілі па этапе ўвечары 11 лістапада, Уладлену Функ выправяць у суботу, 15‑га. Баюся, як Эмануіл Зэльцэр перажыве этап, бо ягоны стан здароўя вельмі дрэнны, а любы этап — цяжкае выпрабаваньне», — сказаў Зьміцер Гарачка.

Нагадаем, Эмануіл Зэльцэр быў асуджаны Менскім гарадзкім судом да 3 гадоў зьняволеньня паводле абвінавачаньня ў камэрцыйным шпіянажы, але ніколі не прызнаваў сябе вінаватым. Гэтаксама як і У.Функ (Брускова), якую асудзілі на год зьняволеньня.

Урад ЗША неаднаразова хадайнічаў аб вызваленьні Э.Зэльцэра і У.Функ дзеля меркаваньняў гуманнасьці, але абое застаюцца за кратамі.

У ЗША сваякі Э.Зэльцэра мяркуюць, што да ягонага арышту прычыніўся расейскі алігарх‑уцякач Барыс Беразоўскі, які гэтыя абвінавачаньні рашуча абвяргае.

Каментары

Цяпер чытаюць

Анжаліцы Мельнікавай выдалі пашпарт прыкрыцця на імя Ангеліны Радзівонавай?5

Анжаліцы Мельнікавай выдалі пашпарт прыкрыцця на імя Ангеліны Радзівонавай?

Усе навіны →
Усе навіны

Андрэй Пачобут сустрэўся з жонкаю

У Гродзенскім заапарку з'явіўся новы жылец — Лёня Агуці

Прыём некаторых папулярных лекаў падчас цяжарнасці павялічвае рызыку аўтызму ў дзіцяці амаль напалову9

Трамп даручыў падрыхтавацца да доўгай блакады Армузскага праліва3

Таямніца, якой 200 мільёнаў гадоў: навукоўцы высветлілі, чаму крабы ходзяць бокам

Белы дом апублікаваў фота Трампа і Карла ІІІ з подпісам «Два каралі»11

Парад Перамогі ў Маскве ўпершыню за два дзесяцігоддзі пройдзе без вайсковай тэхнікі2

Па тэлебачанні паказалі пятага ўдзельніка абмену, перададзенага ў Беларусь4

Аўстраліец прыехаў у Львоў і там скокнуў з агляднай пляцоўкі Ратушы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліцы Мельнікавай выдалі пашпарт прыкрыцця на імя Ангеліны Радзівонавай?5

Анжаліцы Мельнікавай выдалі пашпарт прыкрыцця на імя Ангеліны Радзівонавай?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць