Навука і тэхналогіі

Facebook і Instagram дапамогуць кантраляваць час, праведзены ў сацсетках

Сацыяльныя сеткі Instagram і Facebook у сераду паведамілі пра з'яўленне новых спосабаў эфектыўнага выкарыстання часу карыстальнікамі, гаворыцца ў прэс-рэлізе Instagram, апублікаваным на афіцыйным сайце дадатку.

«Сёння мы абвяшчаем аб запуску новых механізмаў, якія дапамогуць карыстальнікаў Instagram і Facebook талкова размяркоўваць свой час. Гэта панэль кіравання актыўнасцю, штодзённая «нагадвалка», а таксама новы спосаб абмежаваць плынь абвестак», - гаворыцца ў тэксце.

Як адзначаецца, механізмы былі распрацаваныя з удзелам экспертаў-псіхолагаў, а таксама на аснове даследавання Instagram і Facebook і водгукаў іх карыстальнікаў.

Каб скарыстацца новаўвядзеннямі, неабходна адчыніць панэль настроек ў любым з дадаткаў. У Instagram карыстальнікам трэба націснуць на ўкладку «Ваша актыўнасць», а ў Facebook - «Ваш час на Facebook», дзе будзе адлюстроўвацца час, праведзены ў сацыяльнай сетцы за дзень. Ніжэй пад іконкай можна ўсталяваць штодзённую «напаміналку», якая будзе паведамляць пра перавышэнне ліміту, вызначанага карыстальнікам на дадатак ў дзень.

Таксама з'явіцца функцыя прыпынення push-абвестак на пэўны прамежак часу. Дадатак для размяшчэння фота і невялікіх відэаролікаў Instagram быў запушчаны ў кастрычніку 2010 года і першапачаткова прызначалася толькі для мабільных прылад ад кампаніі Apple. У красавіку 2012 года сэрвіс стаў даступны для карыстальнікаў платформы Android. Тады ж кампанія Facebook, якая валодае аднайменнай сацыяльнай сеткай, купіла Instagram за $ 1 млрд.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры16

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму пазяханне такое заразнае?

Упершыню за доўгі час падчас атакі беспілотнікаў загінуў жыхар Падмаскоўя9

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну34

Робат паўстаў на шоу ў Кітаі 4

Намеснік міністра прыродных рэсурсаў Расіі збег у ЗША праз Мінск13

Падобны да надмагілля памятны знак у Нясвіжы заззяў новым бляскам14

Два кенты на Савецкай у Брэсце ў кепках з ЧЗ падпявалі пад песню «Жукоў». І мелі неасцярожнасць запосціць гэта ў трэдс15

«Жыццё — штука цікавая, аднак». Зорка беларускага гандбола наняўся фатографам, каб здымаць улюбёную многімі беларускую спявачку4

З клінінгавай кампаніі дадаткова здзерлі ў бюджэт аж 1,1 мільёна17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры16

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць