Грамадства2323

Бацькі і дзеці збіраюць подпісы пад петыцыяй за пераклад мультфільмаў у «Калыханцы» на беларускую мову

У інтэрнэце ідзе збор подпісаў пад петыцыяй, каб у «Калыханцы» паказвалі мультфільмы па-беларуску. Аўтараў звароту абурае, што ў адзінай беларускамоўнай праграме для дзетак за чэрвень не з'явілася ніводнага мульціка па-беларуску.

Праграма «Калыханка» выходзіць штодня на тэлеканале «Беларусь-3». Яна існуе як беларускамоўная ад самага пачатку, ад 1981 года. Праграма мае беларускамоўных вядучых, аднак мультфільмы ў ёй цяпер дэманструюцца на рускай мове.

Аўтары петыцыі просяць рабіць «Калыханку» па-беларуску цалкам. Яны адзначаюць, што бацькі і дзеці, калі яны мэтанакіравана абіраюць беларускамоўную праграму, хацелі б чуць яе ад пачатку і да канца праграмы.

Рускамоўныя бацькі і дзеці маюць шмат магчымасцяў: дзіцячыя праграмы (і нават цэлыя каналы) існуюць і на тэлебачанні, і ў кабельных сетках, і ў інтэрнэце.

«Калыханка» — адна з нешматлікіх беларускамоўных праграм на беларускім тэлебачанні на сённяшні дзень, і яна мае быць такой цалкам, а не часткова», пішуць аўтары петыцыі.

«Між тым за перыяд з 1 па 30 чэрвеня 2018 года ў «Калыханцы» мультфільмы на рускай мове дэманстраваліся 30 (трыццаць) разоў, а мультфільмы на беларускай мове — 0 (нуль) разоў, — адзначаюць яны. — З паказаных мультфільмаў толькі 1 быў створаны ў Беларусі (9 чэрвеня)».

Петыцыя патрабуе:

«1) неадкладна забяспечыць агучванне ці дубляж на беларускую мову усіх без выключэння мультфільмаў, якія дэманструюцца ў праграме «Калыханка»;

2) патлумачыць, якім чынам адбываецца выбар мультфільмаў, якія дэманструюцца ў «Калыханцы», і назваць адказных за выбар асоб;

3) патлумачыць, чаму сярод паказаных мультфільмаў амаль цалкам адсутнічаюць мультфільмы, створаныя ў Беларусі».

На гэты момант петыцыю падпісалі ўжо 126 чалавек.

Каментары23

Цяпер чытаюць

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры12

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Усе навіны →
Усе навіны

«7 пасажыраў, 2 каністры ў прыбіральні». Праз «саляршчыкаў» на мяжы ў Брэсце ўтвараюцца чэргі5

У Заслаўі ў ХІІ стагоддзі мог быць мураваны храм ці княжацкі палац, пра які нічога не ведалі гісторыкі16

На матчы Лігі чэмпіёнаў фанаты закідалі ўсё поле туалетнай паперай

Учора днём па ўсёй краіне было не вышэй за +10°С

Марыхуана НЕ бясшкодная, паказваюць новыя даследаванні22

Трамп расказаў пра «вельмі добрую» размову з Пуціным і назваў сябе ініцыятарам перамір'я6

Рудая кошка, якая стала талісманам музея ў Віцебску, цяпер сустракае наведвальнікаў разам з кацянятамі ФОТЫ2

Трамп пераблытаў Украіну і Іран, ды так, што ўсіх скаланула17

У новы санкцыйны пакет Украіны ўвайшлі 11 беларускіх прадпрыемстваў і 16 грамадзян Беларусі. Сярод іх Шэйман і сыны Лукашэнкі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры12

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць