Літаратура22

Fake Pope — «Фальшывы Папа»: новая кніга італьянскіх журналістаў

25 мая выйшла ў свет кніга, напісаная італьянскімі журналістамі Нэллё Скава і Рабэрто Бэрэттай, у якой сабраныя ўсе фэйкі — фальшывыя звесткі пра асобу папы Францішка і яго выказванні, якія з’яўляліся ў СМІ.

Пра фальшывыя навіны ўжо напісаны цэлыя тамы, у якіх — безліч парадаў адносна таго, як распазнаць і выкрыць «качак», што рэгулярна з’яўляюцца ў інфармацыйнай прасторы. Але да гэтага часу яшчэ ніхто не пісаў пра фальшывыя навіны, якія датычацца асобы і выказванняў Святога Айца. У апошні час такіх «навінаў» з’яўляецца даволі шмат, і яны часта выклікаюць шырокі рэзананс і абмеркаванне ва ўсім свеце. Гэтаму спрыяюць сацыяльныя сеткі і сусветнае павуцінне, якія ствараюць беспрэцэдэнтныя магчымасці для іх распаўсюду.

Нэллё Скава, адзін з суаўтараў кнігі, кажа: «Такая ідэя з’явілася пару гадоў таму, пасля таго, як у свет выйшла кніга «Ворагі Францішка», дзе расследавалася, з якім супрацівам і з якімі перашкодамі сутыкаецца Папа.

У цяперашняй працы мы, наадварот, хацелі выкрыць хлусню, якая непасрэдна датычыцца Папы Бэргольё і напаўняе сеціва і іншыя сродкі камунікацыі».

Журналіст тлумачыць, што кніга прызначана не толькі для інсайдэраў, а даступная ўсім. Аўтары кнігі выбралі каля 80 асноўных абвінавачванняў у адрас папы Францішка і правялі сур’ёзную працу па іх развянчанні.

«Мы выбралі навіны, якія нам здаваліся найбольш цікавымі, пачынаючы з часу аргентынскай дыктатуры і да нашых дзён. Мы бралі іх адну за адной і правяралі, прыводзячы абвяржэнне і выкрыццё.

Нарэшце, мы шукалі лагічную сувязь паміж звесткамі, і выявілі, што некаторыя «качкі» з’яўляюцца спантанна, а некаторыя, наадварот, з’яўляюцца плёнам добра спланаваных намераў дыскрэдытаваць Пантыфіка»,— падкрэсліў адзін з суаўтараў кнігі Нэллё Скава.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры16

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму пазяханне такое заразнае?

Упершыню за доўгі час падчас атакі беспілотнікаў загінуў жыхар Падмаскоўя9

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну34

Робат паўстаў на шоу ў Кітаі 4

Намеснік міністра прыродных рэсурсаў Расіі збег у ЗША праз Мінск13

Падобны да надмагілля памятны знак у Нясвіжы заззяў новым бляскам14

Два кенты на Савецкай у Брэсце ў кепках з ЧЗ падпявалі пад песню «Жукоў». І мелі неасцярожнасць запосціць гэта ў трэдс15

«Жыццё — штука цікавая, аднак». Зорка беларускага гандбола наняўся фатографам, каб здымаць улюбёную многімі беларускую спявачку4

З клінінгавай кампаніі дадаткова здзерлі ў бюджэт аж 1,1 мільёна17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры16

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць