Навука і тэхналогіі77

Мінскія лекары зрабілі мабільны дадатак для бяспечнага загару

Канстанцін Шмялёў і Павел Чэхаў — па адукацыі лекары прафілактычнай медыцыны. Вывучыўшы дадаткова праграмаванне, яны выпусцілі свой першы праект — дадатак HealthySun. Ён дапамагае чалавеку вызначыць аптымальны час знаходжання на сонцы і не згарэць, піша Dev.by.

Для адных карыстальнікаў гэта зручнае касметычнае рашэнне, для іншых — прафілактыка захворванняў скуры.

Асноўная аўдыторыя дадатку — у ЗША, Аўстраліі і Новай Зеландыі. У Штатах традыцыйна высокая цікавасць да такіх дадаткаў, а астраўным краінам дадае праблем азонавая дзірка, таму пякучае сонца для мясцовых жыхароў — надзённае пытанне. Беларусы таксама могуць спампаваць дадатак, але, як распавядаюць Канстанцін і Павел, нават падчас падарожжаў людзі чамусьці лічаць за лепшае згарэць на сонцы.

Дадатак хлопцы выпускалі сваімі сіламі. Уласных сродкаў хапіла для распрацоўкі прадукту пад iOS. Цяпер праект шукае інвестыцыі не толькі пад іншыя сістэмы, але і каб зрабіць з дадатку персаналізаванага памочніка, які б апрацоўваў дадзеныя і выдаваў рэкамендацыі.

Пра вялікі прыбытак хлопцы не думаюць. Зараз яны манетызуюць дадатак, каб элементарна акупіць выдаткі.

— Гэта нішавы дадатак. Людзі, якім ён трэба, карыстаюцца і будуць карыстацца. Нам пішуць водгукі, задаюць пытанні. Ці стане гэта масавым прадуктам? Не! Але ён і не планаваўся як масавы, — падсумаваў адзін з заснавальнікаў праекта Канстанцін Шмялёў.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»41

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Усе навіны →
Усе навіны

Блогер паскардзіўся ў тыктоку на якасць малака — яго судзілі4

У Добрушы замежнік забіў цяжарную жонку і каля яе трупа згвалціў падчарку15

Белавежская пушча патлумачыла, чаму перанесла тэхнарэйв1

Зноў чакаюцца замаразкі, дажджы і пахаладанне1

Apple рыхтуе ўльтрабюджэтны Mac Neo з чыпам ад айфона за 299 даляраў

Велізарны збор на супердарагія лекі для Ксюшы з дзіцячага дома закрыты!4

Ваенкар Аляксей Зямцоў жывы — Shot6

Пакуль Іран і ЗША вядуць перамовы, Кітай блакуе яшчэ адзін важны марскі шлях3

Японскі мастак распрацаваў прынты для льняной калекцыі Mark Formelle3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»41

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць