Меркаванні

Алеcь Таўстыка: «Крызіс адчуваецца»

Адзін зь лідэраў прадпрымальніцкага руху кажа пра тое, што сусьветны фінансавы крызіс ужо дацягнуў свае шчупальцы да Беларусі.

Алесь Таўстыка, адзін зь лідэраў Кампаніі за свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва, кажа пра тое, што сусьветны фінансавы крызіс пакрысе працягвае свае шчупальцы і ў Беларусь: «На сустрэчы ў КДБ Лукашэнка пацьвердзіў, што нам трэба змагацца з не з апазіцыяй, толькі з сусьветным фінансавым крызісам. Будзем спадзявацца! Што да сусьветнага фінансавага крызісу — канечне, ён адчуваецца. Напрыклад,

нашыя прадпрымальнікі, якія езьдзяць за таварам у Маскву, на кірмашы, заўважылі, што тавар падаражэў.
І адпаведна на кропках прадпрымальніцкіх тавар таксама крышачку падаражэў. Людзі чымсьці напужаныя, ніхто ня ведае, што рабіць з грашыма — ці то ўкладаць іх у тавар, то не.

Як гэта адаб’ецца на простых беларусах? Чуў, што ў Эўропе даюць гарантыю, нібыта тыя, хто меў, напрыклад, да 50 тысячаў эўра, у таго грошы будуць захаваныя. А ў беларусаў такіх грошай няма, у іх заробкі нашмат драбнейшыя. Але ў нас ёсьць таксама мільярдэры, прабачце — мільянэры, гэтыя беларускія алігархі. У іх проста не хапае палітычнай волі заявіць аб гэтым, альбо яны нечага баяцца, а значыцца не такая яны ўжо эліта. Вось на іх гэта адаб’ецца. Якім чынам? Калі б я быў гэтай элітай, я б адразу сказаў. Хутчэй за ўсё, калі яны ўкладалі празь нейкія свае канторы грошы ў эўрапейскія банкі, то яны адчуюць, што іх акцыі абясцэньваюцца. Але яны пра гэта ніколі не заявяць, не паскардзяцца, бо — няма ў нас алігархаў, няма...»

Таксама Алесь Таўстыка кажа, што палітычна актыўныя прадпрымальнікі мусяць падтрымаць наступную акцыю — Дзяды.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа9

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа

Усе навіны →
Усе навіны

Як мінчукі стварылі найбуйнейшую ў краіне фотастудыю на 60 залаў4

«Вось яшчэ такі сюрпрыз». Мядзведзя заўважылі за 25 кіламетраў ад Мінска

Як будуць развівацца падзеі, калі Масква зноў, як і ў 2022, пачне наносіць удары па Кіеве з тэрыторыі Беларусі? Магчымыя сцэнары14

Як беларус у 42 гады атрымлівае адукацыю ў Швейцарыі

Сабаленка адказала на папрокі, што яна, уся ў брыльянтах, патрабуе падвысіць прызавыя7

Расія атакавала Адэсу, у горадзе пажары

На захадзе Мінска здаецца кватэра за $1850 1

У СІЗА Таганрога ўкраінскай журналістцы Вікторыі Рошчынай зламалі патылічную костку — Нацпаліцыя Украіны9

Алесь Бяляцкі сустрэўся з Папам Львом XIV6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа9

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць