Аварыя адбылася сёння каля 11.00 на 11-м км аўтадарогі Калодзішчы — Заслаўе.
«Кіроўца грузавіка MAN рухаўся ў бок Калодзішчаў, выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з легкавым аўтамабілем «Опель». Абедзве машыны з'ехалі ў кювет і перакуліліся. Пасажыр «Опеля» атрымаў траўмы і быў шпіталізаваны», — праінфармавала БелТА старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе аддзела ДАІ Мінскага раёна Кацярына Сільчанка.

У кіроўцы MAN адсутнічае дамова абавязковага страхавання, а вадзіцель «Опеля» кіраваў машынай без пройдзенага дзяржтэхагляду.
Цяпер чытаюць
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося

Каментары