Інтэрнэт і СМІ5858

Радзіна заклікала кіраўніцтва Еўрапарламента ўвесці санкцыі супраць Парка высокіх тэхналогій

Наталля Радзіна, рэдактарка заблакаванага ў Беларусі сайта «Хартыя'97», сустрэлася з прадстаўнікамі Еўрапарламента розных узроўняў, каб давесці сваю пазіцыю з нагоды дзеянняў беларускіх уладаў. Падрабязнасцямі яна падзялілася на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

«Сустрэлася сёння з кіраўніком Камітэта Еўрапейскага парламента па бяспецы і абароне, членам дэлегацыі ЕП па сувязях з НАТА, былым міністрам замежных спраў Польшчы Ганнай Фатыгай.

Распавяла аб сітуацыі з незаконным блакаваннем сайта «Хартыя-97» у Беларусі, якая доўжыцца з 24 студзеня, а таксама адзначыла небяспеку гэтага кроку беларускіх уладаў не толькі для свабоды слова, але і для незалежнасці краіны.

Заклікала дэпутатаў Еўрапарламента ўвесці санкцыі супраць міністра інфармацыі Аляксандра Карлюкевіча, намесніка міністра інфармацыі Ігар Луцкага (у цяперашні час займае пасаду генеральнага дырэктара тэлеканала «Сталічнае тэлебачанне») і начальніка Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры адміністрацыі Лукашэнкі Андрэя Паўлючэнкі, адказных за прыняцце рашэння аб блакаванні Charter97. org.

Таксама заклікала ўвесці санкцыі супраць лукашэнкаўскага Парку высокіх тэхналогій да таго часу, пакуль не будзе спынены ціск на незалежныя медыя ў Беларусі».

Каментары58

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу1

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Усе навіны →
Усе навіны

Пара падманвала мужчын на сайтах знаёмстваў — клюнулі 60 чалавек1

«Лукашэнка назваў нас дэзерцірамі». Гісторыя беларускі, якая ў 1970‑я ўцякла з беларускага калгаса ў Літоўскую ССР2

Жыхарку Маладзечна, якая выйшла з бел-чырвона-белым сцягам у першыя дні вайны, асудзілі да 3 гадоў калоніі2

«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца13

Ціханоўская прыехала на Саміт еўрапейскіх лідараў у Ерэван3

У Камянецкім раёне ўчора прапала сямігадовая дзяўчынка. Яе знайшлі ў вадзе1

Затрыманыя Вольга Муская і Валеры Краснагір1

Севярынец выдае кнігу, дзе будзе 71 беларускі храм, што ён намаляваў з турмы і калоніі для сына2

З чорнага спісу артыстаў прыбралі тры гурты. Дазволілі нават «Кіно»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу1

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць