Свет3636

У Польшчы яшчэ больш абмежавалі гандаль у нядзелі

Дэпутаты польскага Сойма прынялі закон па забароне гандлю ў нядзелі. У адпаведнасці з ім, ад 1 сакавіка 2018 года ў кожным месяцы крамы будуць працаваць выключна ў дзве нядзелі — у першую і апошнюю нядзелю месяца, піша Польскае радыё.

З 2019 года крамы будуць адчыненыя толькі ў адну нядзелю ў месяц, а з 1 студзеня 2020 года пачне дзейнічаць суцэльная забарона на гандаль у нядзелі за выключэннем сямі адмыслова вызначаных нядзель у год.

Працаваць па нядзелях змогуць кветкавыя і кандытарскія крамы, пякарні й кафэ-марожаныя пры ўмове, што ў пераважнай большасці яны будуць сапраўды прадаваць кветкі, марожанае, хлебабулачныя і кандытарскія вырабы.

Закон таксама прадугледжвае штраф за парушэнне забароны, які будзе складаць ад 1 тысячы да 100 тысяч злотых (ад 240 да 24 тыс. еўра), а ў выпадку пастаянных парушэнняў забароны — пазбаўленне волі.

Цяпер Закон па забароне на гандаль у нядзелі чакае подпісу прэзідэнта Дуды.

Каментары36

Цяпер чытаюць

Вялікая атака дронаў на Маскву і вобласць. Ёсць ахвяры, гарыць нафтаналіўная станцыя ў прыгарадзе63

Вялікая атака дронаў на Маскву і вобласць. Ёсць ахвяры, гарыць нафтаналіўная станцыя ў прыгарадзе

Усе навіны →
Усе навіны

Каля мінскага аэрапорта заўважылі бабра ВІДЭА2

Джон Траволта нечакана атрымаў ганаровую ўзнагароду ў Канах

Беларусцы прыйшоў падатак за сабак — 714 рублёў. Чаму так шмат?6

«Няма мэты прыняць усіх беларусаў свету». Як працуе першы беларускі шэлтар у Італіі1

Мір і Нясвіж перанасычаныя турыстамі. Ва ўсім вінаватыя блогеры і сацыяльныя сеткі8

На Захадзе не заўважылі разрэкламаваных выпрабаванняў расійскага «Сармата». У МЗС Расіі расказалі, наколькі яны да гэтага абыякавыя6

Пенсіянер з Гомеля знайшоў у хатняй схованцы «самыя натуральныя» савецкія шакаладкі14

П'янага кіроўцу пад Баранавічамі спынялі са стральбой

Хто заплаціў расійскаму блогеру Варламаву за рэкламу выбараў у Каардынацыйную раду?47

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вялікая атака дронаў на Маскву і вобласць. Ёсць ахвяры, гарыць нафтаналіўная станцыя ў прыгарадзе63

Вялікая атака дронаў на Маскву і вобласць. Ёсць ахвяры, гарыць нафтаналіўная станцыя ў прыгарадзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць