Здарэнні2626

Міліцыя знайшла «тралейбусных Робін Гудаў», ім пагражае да 5 гадоў

19 кастрычніка двое пасажыраў забралі ў кіроўцы тралейбуса праязныя талоны і раздалі іх пасажырам. 1 лістапада мужчын знайшлі.

Пакуль што праводзіцца праверка дзеянняў мужчынаў, паведамляе telegraf.by. Калі падзеі ў тралейбусе кваліфікуюць як рабаўніцтва, мужчыны могуць атрымаць да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Нагадаем, што падчас руху тралейбуса па маршруце здарылася аварыя. Кіроўца быў вымушаны адхіліцца ад маршруту. Пра гэта ён абвясціў пасажырам. Аднак двум пасажырам-мужчынам гэта не спадабалася. На прыпынку яны выйшлі з салона тралейбуса, зайшлі ў кабіну кіроўцы і запатрабавалі пакрыць аплачаны праезд, бо рух па новым маршруце іх не задавальняе.

У выніку мужчыны забралі праязныя талоны, што ляжалі на прыборнай панэлі, узялі некалькі сабе, а астатнія раздалі іншым незадаволеным пасажырам.

 

Каментары26

Цяпер чытаюць

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада1

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада

Усе навіны →
Усе навіны

Каля мінскага аэрапорта заўважылі бабра ВІДЭА2

Джон Траволта нечакана атрымаў ганаровую ўзнагароду ў Канах

Беларусцы прыйшоў падатак за сабак — 714 рублёў. Чаму так шмат?6

«Няма мэты прыняць усіх беларусаў свету». Як працуе першы беларускі шэлтар у Італіі1

Мір і Нясвіж перанасычаныя турыстамі. Ва ўсім вінаватыя блогеры і сацыяльныя сеткі8

На Захадзе не заўважылі разрэкламаваных выпрабаванняў расійскага «Сармата». У МЗС Расіі расказалі, наколькі яны да гэтага абыякавыя8

Пенсіянер з Гомеля знайшоў у хатняй схованцы «самыя натуральныя» савецкія шакаладкі14

П'янага кіроўцу пад Баранавічамі спынялі са стральбой

Хто заплаціў расійскаму блогеру Варламаву за рэкламу выбараў у Каардынацыйную раду?47

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада1

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць