Грамадства4747

14-гадовая жыхарка Хомска зарабляла прастытуцыяй і цяпер чакае першынца

Дакументальную гісторыю пра дзевяцікласніцу Марыну з Драгічынскага раёна (імя зменена), якая пачала прадаваць сваё цела яшчэ ў шостым класе, бо хацела дапамагчы сям’і грашыма, апублікавалі на сайце выдання «СБ Беларусь сегодня».

Марына паходзіць са шматдзетная сям’і, дзе, акрамя яе, гадаваліся яшчэ дзве сястры і брат. Агулам у яе родным двухпакаёвым доме цяпер пражывае 7 чалавек: старэйшая сястра ўжо прывяла ў дом мужа. Адзіным кармільшчыкам выступае маці: яе заробак вартаўніка на ферме складае ўсяго 200 рублёў, плюс дапамога па інваліднасці на малодшага хлопчыка, хворага на рак.

Нібыта каб палепшыць матэрыяльнае становішча, Марына вырашылася гандляваць натурай. За першую такую працу атрымала 50 рублёў. Грошы праелі, дзяўчыну адвялі да гінеколага, перавялі ў іншую школу ды ўзялі на кантроль. Пасля гэтага яна ажно 8 разоў спрабавала збегчы з дому.

Цікава, што ніводнаму кліенту не прыходзіла ў галаву (ці проста не хацелася, каб прыйшло), што яны маюць справу з падлеткам: яркі макіяж ды цыгарэты, ад якіх яна не адмаўляецца нават будучы цяжарнай, ствараюць даволі дарослы вобраз.

Хто бацька будучага дзіцяці, Марыне не ведае. Але ўжо знайшла ў сацсетках таго, хто зможа яго замяніць: нейкі Сярожа пакуль служыць у войску. З Марынай яны ні разу не бачыліся, але ўжо запланавалі роспіс на 31 снежня, акурат пасля дэмбелю. У лютым жа дзяўчына павінна нарадзіць і хоча выхоўваць свайго першынца (Улю ці Багдана) у строгасці, у адрозненні ад яе маці, якая дазваляла ім шмат вольнасцяў.

Праўда, спецыяліст па абароне дзяцінства Драгічынскага аддзела адукацыі Вольга Боева лічыць, што лепш было б, калі б Марына адмовілася ад малога адразу ў радзільні, бо «бытавыя ўмовы, матэрыяльныя магчымасці і маральна-псіхалагічны клімат у сям'і Марыны настолькі нядобры, што прагноз на будучыню дзіцяці незайздросны».

А як лічыце вы?

Каментары47

Цяпер чытаюць

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу1

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Усе навіны →
Усе навіны

Пара падманвала мужчын на сайтах знаёмстваў — клюнулі 60 чалавек1

«Лукашэнка назваў нас дэзерцірамі». Гісторыя беларускі, якая ў 1970‑я ўцякла з беларускага калгаса ў Літоўскую ССР2

Жыхарку Маладзечна, якая выйшла з бел-чырвона-белым сцягам у першыя дні вайны, асудзілі да 3 гадоў калоніі2

«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца13

Ціханоўская прыехала на Саміт еўрапейскіх лідараў у Ерэван3

У Камянецкім раёне ўчора прапала сямігадовая дзяўчынка. Яе знайшлі ў вадзе1

Затрыманыя Вольга Муская і Валеры Краснагір1

Севярынец выдае кнігу, дзе будзе 71 беларускі храм, што ён намаляваў з турмы і калоніі для сына2

З чорнага спісу артыстаў прыбралі тры гурты. Дазволілі нават «Кіно»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу1

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць