Усяго патроху1616

«Няхай жыве Беларусь!»

— пракрычала Натальля Падольская на беларускім канцэрце ў Сочы.

У Сочы гэтымі днямі праходзіць конкурс маладых выканаўцаў «Пяць зорак», у якім бяруць удзел прадстаўнікі постсавецкіх краін.

Апроч таго, праходзяць розныя канцэртныя праграмы. Прыкладам, у нядзелю па тэлебачаньні паказалі выступ беларускіх зорак: як тых, хто жыве ў Менску, так і Маскве.

Папулярная ў Расеі беларуская сьпявячка Натальля Падольская скончыла свой выступ словамі «Няхай жыве Беларусь» (па-беларуску), што было прыхільна сустрэта расейскай публікай.

Канцэрт у ноч з 29 на 30 жніўня быў прысьвечаны дню нараджэньня Аляксандра Лукашэнкі. Яго распачала песьня «Страна бульбаша – моя Бела Раша», супольна выкананая ўсімі ўдзельнікамі. А заслужаная артыстка Ірына Дарафеева выйшла на сцэну ў зялёнай сукенцы й падарыла Аляксандру Лукашэнку песьню «Ангел мой несравненный, неземной и нереальный». Глядзелася гэта двухсэнсоўна, бо перад тым вядоўца пажартаваў на тэму курортных раманаў: «Если женщина идет в красном платье, то ее нельзя, если в зеленом – можно, а если в желтом, то скоро будет можно».

* * *

Гран-пры конкурсу маладых выканаўцаў выйграла сьпявачка з Таджыкістану Тахміна Ніязава. Яна абышла расейскі гурт «Куатро» ўсяго на адзін голас, у якога - 1-е месца. Беларускі гурт «The Сhampions», за які выступае чорнаскуры выканаўца, на трэцім месцы.

Каментары16

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры16

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму пазяханне такое заразнае?

Упершыню за доўгі час падчас атакі беспілотнікаў загінуў жыхар Падмаскоўя9

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну34

Робат паўстаў на шоу ў Кітаі 4

Намеснік міністра прыродных рэсурсаў Расіі збег у ЗША праз Мінск13

Падобны да надмагілля памятны знак у Нясвіжы заззяў новым бляскам14

Два кенты на Савецкай у Брэсце ў кепках з ЧЗ падпявалі пад песню «Жукоў». І мелі неасцярожнасць запосціць гэта ў трэдс15

«Жыццё — штука цікавая, аднак». Зорка беларускага гандбола наняўся фатографам, каб здымаць улюбёную многімі беларускую спявачку4

З клінінгавай кампаніі дадаткова здзерлі ў бюджэт аж 1,1 мільёна17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры16

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць