Надвор'е22

Сіноптыкі распавялі, калі нарэшце спёка адступіць

У выходныя будзе вельмі горача.

Фота Сяргея Гудзіліна

У суботу будзе пераважна без ападкаў, толькі ў другой палове дня ў асобных раёнах Брэсцкай і Гродзенскай абласцей кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература ноччу +16 — +22°С, днём +28 — +34°С, па Брэсцкай вобласці месцамі +35°С. З-за высокай тэмпературы абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.

У Мінску максімальная днём +31 — +33°С.

У нядзелю, 13 жніўня, надвор'е будзе вызначаць у асноўным атмасферны фронт, што павольна перамяшчаецца з Заходняй Еўропы, які будзе паступова адціскаць спякоту на ўсход: ноччу +14 — +21°С, днём +25 — +30°С, па ўсходзе +31 — +34 ° С, у заходніх раёнах ужо +19 — +24°С. Ноччу ў асобных раёнах, днём на большай частцы Беларусі, кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы.

У Мінску ў нядзелю днём будзе +25 — +27°С.

У панядзелак, 14 жніўня, ноччу і раніцай у асобных раёнах па ўсходзе краіны кароткачасовыя дажджы, днём пераважна без ападкаў. Тэмпература ноччу +10 + 17°С, па паўднёвым усходзе да + 19°С, днём +21 — +26°С.

У Мінску без істотных ападкаў. Тэмпература ноччу +13 — +15°С, днём +22 — +24°С.

У аўторак і сераду, 15 і 16 жніўня, надвор'е будзе фармаваць у асноўным вобласць павышанага атмасфернага ціску. Чакаецца цёплае камфортнае надвор'е

У аўторак будзе пераважна без ападкаў, толькі па паўднёвым усходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе 8-15 градусаў вышэй за нуль, днём - плюс 20-26.

У сераду пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе +8-15 градусаў вышэй за нуль, днём - +21—28.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу1

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Усе навіны →
Усе навіны

Пара падманвала мужчын на сайтах знаёмстваў — клюнулі 60 чалавек1

«Лукашэнка назваў нас дэзерцірамі». Гісторыя беларускі, якая ў 1970‑я ўцякла з беларускага калгаса ў Літоўскую ССР2

Жыхарку Маладзечна, якая выйшла з бел-чырвона-белым сцягам у першыя дні вайны, асудзілі да 3 гадоў калоніі2

«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца13

Ціханоўская прыехала на Саміт еўрапейскіх лідараў у Ерэван3

У Камянецкім раёне ўчора прапала сямігадовая дзяўчынка. Яе знайшлі ў вадзе1

Затрыманыя Вольга Муская і Валеры Краснагір1

Севярынец выдае кнігу, дзе будзе 71 беларускі храм, што ён намаляваў з турмы і калоніі для сына2

З чорнага спісу артыстаў прыбралі тры гурты. Дазволілі нават «Кіно»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу1

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць