Усяго патроху44

У цыгарэтах знайшлі палёній

Ён быў там заўсёды, але вытворцы старанна хавалі гэтую інфармацыю ад сваіх спажыўцоў. Магчыма, цяпер на ўпакоўках цыгарэтаў зьявяцца спэцыяльныя знакі папярэджаньня пра радыеактыўную небясьпеку.

Брытанскія спэцыялісты выявілі ва ўнутранай дакумэнтацыі тытунёвых кампаній шакавальную інфармацыю. Аказваецца, у тытуні ўтрымліваецца радыеактыўны элемэнт палёній-210.

Больш за 40 гадоў таму вытворцы тытуню спрабавалі знайсьці спосаб прыбраць небясьпечны складнік з сваёй прадукцыі, але не далі рады. З таго часу тытунёвыя кампаніі ўсімі сіламі маніліся не дапусьціць агалоскі гэтай інфармацыі, піша utro.ru.

Але кагадзе былі знойдзеныя запісы дасьледаваньняў Вільяма Фэрана, які працаваў на найбуйнейшага тытунёвага вытворцу Philip Morris, у якіх той піша:

«Мы спрабавалі прыдумаць тэхналёгію, паводле якой можна было б выдаліць палёній-210 з тытунёвага лісьця. Мой асыстэнт правёў большую частку свайго жыцьця, спрабуючы гэта зрабіць. Мы высьветлілі, што калі прамываць тытунь, сыходзіць каля паловы палёнію. Рэшта ж утрымліваецца непасрэдна ў лісьці, таму проста змыць яе не атрымаецца. Нягледзячы на гэта, праблемай сталася й прамыўка лісьця: цяжка ўявіць, як можна прамываць усё лісьце тытуню, якое паступае да нас».

Пра існаваньне элемэнту палёній-210 бальшыня даведалася ў лістападзе 2006-га, калі ім быў атручаны расейскі дысыдэнт Аляксандар Літвіненка.

Тытунёвая кампанія прызнала, што спрабавала прамываць тытунёвае лісьце вадой. Аднак высьветлілася, што з-за гэтага тытунь траціць свой асаблівы, характэрны толькі для яго водар. Уладальнікі кампаніі палічылі, што гэткі эфэкт дрэнна адаб’ецца на продажах, таму тытунёвае лісьце мыць кінулі.

Пасьля для выдаленьня палёнію паспрабавалі выкарыстоўваць адмысловыя фільтры. Доследы, аднак, паказалі, што яны затрымліваюць усяго 40-50 адсоткаў радыеактыўнага элемэнту.

Наступнай спробай Фэрана было стварэньне праграмы генэтычнай мадыфікацыі тытуню, каб ад пачатку не дапускаць пранікненьня палёнію-210 у лісьце. Ды вынікі зноў аказаліся незадавальняльнымі: пасьля такога ўзьдзеяньня тытунь траціў свае першапачатковыя біялягічныя ўласьцівасьці.

Спробы цалкам пазбыцца ад палёнію цягнуцца й да сёньня, але ніхто ня даў рады дасягнуць мэты. І хоць тытунёвыя кампаніі цьвердзяць, што малое ўтрыманьне палёнію не пагражае ракам лёгкіх, гэтую думку не падтрымліваюць навукоўцы. Паводле іх экспэрымэнтаў, палёній прывёў да зьяўленьня раку лёгкіх ў 1% паддосьледных жывёлаў. Навукоўцы кажуць, што падобныя суадносіны можна прымяняць і ў дачыненьні да людзей.

Прэсавы сакратар British American Tobacco, аднак, заявіў, што невядома, які цыгарэтны складнік выклікае рак лёгкіх, а палёній-210 утрымліваецца і ў іншых спажываных чалавекам расьлінах, напрыклад, у клубніцах, паведамляе Independent.

Магчыма, цяпер на ўпакоўках цыгарэтаў зьявяцца спэцыяльныя знакі папярэджаньня пра радыеактыўную небясьпеку.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»53

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Усе навіны →
Усе навіны

Новая спадарожніца Лукашэнкі — фіналістка конкурсу прыгажосці «Міс БРІКС» Алія39

Блогер паскардзіўся ў тыктоку на якасць малака — яго судзілі4

У Добрушы замежнік забіў цяжарную жонку і каля яе трупа згвалціў падчарку15

Белавежская пушча патлумачыла, чаму перанесла тэхнарэйв1

Зноў чакаюцца замаразкі, дажджы і пахаладанне1

Apple рыхтуе ўльтрабюджэтны Mac Neo з чыпам ад айфона за 299 даляраў

Велізарны збор на супердарагія лекі для Ксюшы з дзіцячага дома закрыты!4

Ваенкар Аляксей Зямцоў жывы — Shot6

Пакуль Іран і ЗША вядуць перамовы, Кітай блакуе яшчэ адзін важны марскі шлях3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»53

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць