
Фота ДАІ Магілёўскай вобласці
У Крычаве ў сутыкненні двух маршрутак пацярпеў адзін з кіроўцаў. Пра гэта паведаміла прадстаўнік ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама Анастасія Дарашкова.
Аварыя адбылася 5 ліпеня, у 10.40, паблізу дома № 126 па вуліцы Леніна. 27-гадовы кіроўца маршрутнага таксі ГАЗ пры выездзе з прыпыначнага пункта здзейсніў сутыкненне з другой маршруткай, якая ехала ў спадарожным кірунку.
У выніку ДТЗ 27-гадовы кіроўца атрымаў траўмы рознай ступені цяжкасці і быў дастаўлены ў бальніцу. Другі кіроўца — 24-гадовы хлопец — у аварыі не пацярпеў
Каментары