Культура2626

Глыбоцкія журналісты добраўпарадкавалі магілу Тарквінія Буйніцкага — бацькі заснавальніка беларускага тэатра ФОТАФАКТ

Магілу Буйніцкіх раней можна было знайсці толькі выпадкова, ці, калі шукаць яе мэтанакіравана

Вёска Вострава — не тое, што востраў пасярод ракі ці возера, але востраў у нетрах Галубіцкай пушчы. Вольнае ад лесу месца. Востраў. Тут некалі быў адзін з маёнткаў роду Буйніцкіх, ад якога сёння засталіся, хіба, рэшткі парка. На мясцовых могілках пахаваны ўладальнік маёнтка Тарквіній -Тэафіл Зыгфрыдаў-Гіяцынтаў Буйніцкі (1824—1896). Так, гэта бацька Ігната Тарквіньевіча Буйніцкага, заснавальніка беларускага прафесійнага тэатру.

Некалькі разоў, штовесну, нашыя глыбоцкія журналісты парываліся прыехаць у Вострава і прывесці ў належны стан магілу Тарквінія Буйніцкага, зладзіць талаку. Ды ўсё неяк не складвалася, то ў апошні момант кіроўца вырашыў не рызыкаваць, бо тэхагляд не прайшоў, іншым разам — непагадзь, а вось у мінулую пятніцу усё склалася, нарэшце, на выдатна!

Маці Ігната Буйніцкага — Клатыльда з Гласкаў — памерла досыць рана. Тарквіній Буйніцкі адышоў у лепшы свет у 1896 годзе. Праўдападобна, праз год, ці крыху пазней быў пастаўлены помнік — вялікі гранітны крыж. Яго другая жонка Вера Буйніцкая (з Янковічаў) памерла ў 1920 годзе і пахаваная побач. Імя Тарквінія Буйніцкага на помніку выгравіравана ідэальна, нібы надпіс, кажучы сучаснай мовай, зроблены плотарам. То бок яго рабілі ў майстэрні ў гарызантальным становішчы. А вось імя Веры Буйніцкай ўжо дапісвалі па месцу пахавання, майстру цяпер было цяжкавата рабіць надпіс у вертыкальным становішчы, таму і літары не ідэальныя. Праўда, гэта заўважна, калі ўжо прыдзірліва ўглядацца ў надпісы.

Глыбоцкая талака

Магілу Тарквінія і Веры Буйніцкіх, пад час навуковай экспедыцыі, адшукалі 27 жніўня 2013 года Алег Куржалаў, Ігар Куржалаў і Вольга Гінько, настаўніца беларускай мовы і літаратуры, якая шмат зрабіла для стварэння музея Ігната Буйніцкага пры Празароцкай СШ.

Пахаванне Буйніцкіх знаходзіцца ў старой частцы востраўскіх могілак. Таму, гэтая частка могілак, у адрозненне ад пахаванняў апошніх дзесяцігоддзяў, знаходзіцца ў запушчаным стане. Сярод векавых соснаў у два абдымы — надмагільныя помнікі, руіны каплічкі — у густым «падлеску» з зараснікаў рознага кустоўя, якое ў некаторых месцах амаль непраходнае яшчэ і з-за бураломаў і складанасцяў рэльефу (ямы, яры).

Надпісы на помніку

Нам пашанцавала, што на гэтым 10-метровым адрэзку — ад помніка да галоўнай дарожкі праз могілкі — не патрапілі вялікія дрэвы, а толькі густое кустоўе. Для 5 чалавек — той працы было гадзіны на паўтары. Шкадавалі, што не здагадаліся ўзяць з сабой шматгадовых кветак і пасадзіць ля помніка. Пасадзілі пралескі.

Цяпер помнік Буйніцкім добра бачны з цэнтральнай дарожкі праз могілкі.

У нас, на месцы, працы ўзнікла дыскусія: «Чаму ва ўсіх даведніках імя па бацьку ў Ігната Буйніцкага — Цярэнцьевіч, калі ён сам, уласнаручна, падпісваўся — Тарквіньевіч?» Аўтар прапанаваў сваю версію.

Ёсць такія жаночыя імёны Яніна і Ядзвіга. Для Беларусі — абсалютна прымальныя. Варта якой Яніне ці Ядзвізе выйсці замуж, ды яшчэ за рускага, і паехаць жыць у Расею, то там пачынаюць цвяліць: Я — Ніна, Я — Дзвіга! Ну й мяняюць дзеўкі імёны, была Яніна — стала Ніна. Ці, неяк, аднойчы, ужо не ў Расеі, а ў Глыбокім(!!!)са здзіўленнем даведваюся, што ў маёй добрай знаёмай, аказваецца, імя па бацьку не Вітальеўна, а — Вітольдаўна. Прыйшлося з гэтай спадарыняй праводзіць «маральна-выхаваўчую» працу, і нагадаць пра Вітаўта (Вітольда) Вялікага, што такіх імёнаў па бацьку нельга цурацца, а толькі ганарыцца…

Трупа Ігната Буйніцкага двойчы гастралявала ў Пецярбургу… Цярэнцьевіч — больш прымальна для рускага вуха? Сцэнічны варыянт? Можа мая версія і абсурдная, але ж мусіць быць хоць нейкае і ўцямнае тлумачэнне! Бо гэтае пытанне будзе задавацца заўсёды.

Фрагмент уласнаручнага тэксту, дзе сам Ігнат Буйніцкі падпісваецца Тарквіньевічам. Дарэчы, каталік І. Буйніцкі, як вынікае, з тэксту (і не толькі гэтага), дапамагаў праваслаўным будаваць царкву ў Празароках
Беларускамоўныя надпісы на помніках

Фрагмент колішняга парка на сядзібе ў Востраве. Старыя ліпы памятаюць Буйніцкіх.

Каментары26

Цяпер чытаюць

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве1

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі стварылі сэрвіс для самотных людзей ды іх блізкіх4

Калумбійскіх «какаінавых бегемотаў» гатовыя прыняць у Індыі1

У цэнтры Мінска кіроўца «Ламбаргіні» на расійскіх нумарах спрабаваў падрэзаць трамвай. Той аказаўся мацнейшым14

У Аб'яднаным пераходным кабінеце рупяцца пра «візу маладога беларуса». Што гэта такое?13

У «Мінск-Свеце» вароны звілі гняздо проста на вежавым кране і цяпер патрабуюць ад кранаўшчыка «хабар»3

У прэстыжным раёне Лондана з'явілася новая скульптура Бэнксі1

Мама Ксюшы Маісеенкі, якой збіралі грошы на лячэнне ад СМА, запісала відэазварот з просьбай дапамагчы ёй вярнуць дзяцей3

У Магілёве падчас руху загарэўся новы тралейбус1

Скандальны беларускі футбаліст вярнуўся на радзіму. Але хапіла аднаго матча, і яго выганяюць з чарговай каманды

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве1

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць