Каханне і сэкс2727

Андрэй Курэйчык жэніцца трэці раз

Новай абранніцай Курэйчыка стала бізнэс-кансультант Вера Кушнярова.

Для Веры гэта таксама будзе трэці па ліку шлюб, і маладыя спадзяюцца, што цяпер ён дакладна апошні. Вяселле пара запланавала на верасень. Мы звязаліся з Андрэем Курэйчыкам, які зараз знаходзіцца ў Хабараўску, дзе робіць новы праект — спектакль пра падарожнікаў-першаадкрывальнікаў Далёкага Усходу, каб распытаць падрабязнасці такой важнай падзеі ў яго жыцці.

Фота: gazetaby.com

«Наша Ніва»: Ці ёсць у вас ужо канкрэтныя планы, як і дзе гуляць вяселле?

Андрэй Курэйчык: І для мяне, і для Веры — гэта не першы шлюб. Усе шаблонныя вяселлі сыграныя. Думаю, на гэты раз будзе просты добры вечар у асяроддзі блізкіх людзей.

«НН»: А што наконт мядовага месяца? У фэйсбуку вы папрасілі сяброў падзяліцца магчымымі варыянтамі, няўжо няма асабістай мары?

АК: У сувязі з працай і дзякуючы прыроднай цікаўнасці, мне давялося шмат дзе пабываць: я жыў у Амерыцы, Англіі, Германіі, аб'ехаў Еўропу ўздоўж і поперак. Быў на Кубе, Карыбах, папулярных курортах Міжземнага і Чорнага мораў… Вось цяпер у паездцы на Далёкі Усход. Але для вясельнага падарожжа хочацца знайсці нешта новае. Тое, што для нас абаіх будзе адкрыццём. Калі нехта параіць такое месца ў Беларусі, з добрым сэрвісам і цікавым культурным складнікам, я таксама не супраць.

Фота: gazetaby.com

«НН»: Вы кажаце, што сённяшняе каханне апошняе, на ўсё жыццё. Адкуль такая ўпэўненасць? Чамусьці мне здаецца, што з мінулымі жонкамі вы таксама думалі такім чынам, ці Вера асаблівая?

АК: Вера — дзіўная жанчына. Моцная, кахаючая, разумная. Бліскучы прафесіянал і рэдкі па якасцях чалавек. У нас з ёй склалася раўнацэннае партнёрства і паразуменне, без якіх рамантыка і каханне рызыкуюць хутка астыць. Нашы адносіны прайшлі праверку часам і жыццёвымі штормамі. Шмат памылак мы нарабілі ў свой час. Ёсць надзея, што яны нас чамусьці навучылі. Зараз да шчасця мы будзем ставіцца больш беражліва і адказна.

«НН»: А якія памылкі вы маеце на ўвазе? Можаце параіць нешта, каб іншыя пары ўзялі на заметку?

АК: Парада простая: беражыце свайго чалавека, калі вам пашанцавала яго знайсці. Многае можна зразумець і дараваць, калі любіш. Ну і старайцеся, каб разам не было сумна. Штодзённасць забівае адносіны не горш, чым недавер або непавага.

«НН»: Як успрынялі «новых» бацькоў вашы і дзеці нявесты?

АК: Хоць мы з маёй былой жонкай даўно не жывём разам, нашы дзеці маюць магчымасць праводзіць час у абаіх бацькоў. У іх ёсць мама і тата, якія ставяць іх інтарэсы ў аснову, якія іх вельмі любяць. А да таго, што кожны з нас будуе асабісты лёс, яны ставяцца з разуменнем. Дзеці Веры — равеснікі маіх Глеба і Марты, яны цудоўна камунікуюць і сябруюць. Нам весела разам.

«НН»: Калі б у Беларусі была нормай традыцыя мнагажэнства, як думаеце, ці пайшлі б вы гэтым шляхам?

АК: Наўрад ці. Здароўе ўжо не тое. Ды і вельмі гэта дорага.

Каментары27

Цяпер чытаюць

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар16

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар

Усе навіны →
Усе навіны

Не чапайце гэтых мух!3

У модным жыллёвым комплексе пад Мінскам пабудуюць яшчэ адзін лайнхаўс. У чым фішка?2

Ці можна заразіцца шаленствам проста ад драпіны ката?3

У Гродне не знеслі стары будынак, а пачалі яго рэканструкцыю. Вось як ён будзе выглядаць2

Эксперт назваў мінімальную колькасць дзён адпачынку для поўнага аднаўлення2

Адэкалон «Саша» лепшы за Dior Sauvage? Беларусы ўсляпую ацанілі водары5

Маладая кіеўская пара, што загінула падчас расійскага авіяўдару, рыхтавалася да вяселля1

Уладзімір Зяленскі пракаментаваў налёт на Маскоўскі рэгіён11

У гамяльчанкі ў кватэры 11 гадаванцаў, а па новым законе можна толькі двух. Куды падзець астатніх?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар16

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць