Здарэнні7272

Вынесены прысуд гімназісту, які спрабаваў зарэзаць настаўніцу 

У Мінскім гарадскім судзе 7 красавіка паставілі кропку ў гучнай справе аб нападзе дзевяцікласніка на настаўніцу. Суддзя Валянціна Зянькевіч вырашыла, што Данат вінаваты ў замаху на забойства, здзейсненым з асаблівай жорсткасцю.

Хлопца асудзілі на 8 гадоў выхаваўчай калоніі. Час знаходжання пад вартай цягам следства і суда — амаль год, з мая 2016 года — пойдзе ў залік.

Такім чынам, у калоніі Данат правядзе трохі больш за 7 гадоў. 

Прысуд яшчэ не ўступіў у сілу і можа быць абскарджаны.

Нагадаем, што дзевяцікласнік Данат, вучань мінскай гімназіі №74, абвінавачваўся ў тым, што ў маі 2016 года напаў на 57-гадовую Валянціну Губарэвіч, настаўніцу рускай мовы і літаратуры. Па версіі следства, хлопец нанёс жанчыне не менш за 15 удараў нажом. Настаўніца выжыла.

16-гадовага хлопца прызналі адэкватным. Даната абвінавачвалі ў замаху на забойства, яму пагражала да 12 гадоў пазбаўлення волі. Да інцыдэнту хлопец не стаяў на ўліку, сям’я яго лічылася шчаснай.

Дарэчы, аднакласнікі не адвярнуліся ад Даната падчас знаходжання яго пад вартай. Ды і існавалі меркаванні, што інцыдэнт мог быць выкліканы жорсткімі навучальнымі метадамі настаўніцы. Данат вучыўся добра, праблемы былі толькі з рускай мовай і літаратурай.

Настаўніца Валянціна Губарэвіч.

Настаўніца Валянціна Губарэвіч: Лічу, што пытацца, ці задаволеная я прысудам, некарэктна. Я цягам працэсу прасіла ставіцца да хлопца міласэрна. Я ўжо выбачыла яго і не трымаю зла. Пытацца некарэктна, кажа яна, бо на лаве падсудных — дзіця».

Прадстаўнікі бацькоў палічылі прысуд несправядлівым. Бацькі не сказалі нічога.

Валянціна Губарэвіч чуткі пра перадузятасць і жорсткасць абвергла. «Каб я была садыстам, то мяне б не трымалі ў школе. Тым больш бацькі там ужо мянялі класнага кіраўніка раней, калі ён ім не спадабаўся. І ўвогуле за выхаванне дзяцей адказваем мы ўсе. А ў нас прынята валіць усе толькі на школу», — мяркуе яна.


Каментары72

Цяпер чытаюць

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»29

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Усе навіны →
Усе навіны

Зноў чакаюцца замаразкі, дажджы і пахаладанне1

Apple рыхтуе ўльтрабюджэтны Mac Neo з чыпам ад айфона за 299 даляраў

Велізарны збор на супердарагія лекі для Ксюшы з дзіцячага дома закрыты!4

Ваенкар Аляксей Зямцоў жывы — Shot6

Пакуль Іран і ЗША вядуць перамовы, Кітай блакуе яшчэ адзін важны марскі шлях3

Японскі мастак распрацаваў прынты для льняной калекцыі Mark Formelle3

На станцыі метро «Плошча Леніна» з’явіўся эксперыментальны турнікет5

Сабаленка: Ні расіяне, ні беларусы, ні, канечне, украінцы не хацелі вайны26

Эсэ гэтай французскай феміністкі варта пачытаць і беларускім чыноўнікам27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»29

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць