Грамадства2222

Вучэбныя патроны, паляўнічыя стрэльбы, макет: што за зброю знайшлі ў Данілава? Аналіз відэа

У сераду дзяржаўныя тэлеканалы паведамілі пра вобшук у фігуранта «справы баевікоў» Віктара Данілава. Праўда, у сюжэтах АНТ і БТ па-рознаму называлі зброю, што была ў кадры: у адных — тры карабіны, у другіх — «драбавік і калашнікаў». 

«Наша Ніва» паспрабавала разабрацца, што за боекамплект прадстаўлены на кадрах вобшуку ў кватэры Данілава. У гэтым нам дапамаглі кампетэнтныя спецыялісты, якія прасілі не называць іх імёнаў. 

Найперш, на першым скрыншоце не тры карабіны, як сцвярджаецца ў сюжэце. 

Карабін там толькі адзін — паляўнічы «Сайга-410» (на фота злева), які легальна прадаецца ў Беларусі і выкарыстоўваецца для палявання на птушку і небуйнога звера. 

У цэнтры — дзве гладкаствольныя помпавыя стрэльбы са знятымі стваламі і аптычнымі прыцэламі. 

«Гэта дзве, найхутчэй, аднолькавыя паляўнічыя стрэльбы ў розных колерах. З тых кадраў цяжка сказаць, што менавіта за мадэлі. Але варыянтаў тут не шмат: гэта можа быць альбо «Бакас», альбо ІЖ-81 ці МР-133 на базе ІЖа», — сказаў суразмоўца і дадаў, што такая зброя легальная (пры наяўнасці дазволу) і даволі распаўсюджаная сярод паляўнічых.

Усе нашыя суразмоўцы, праўда, забуксавалі на вызначэнні зброі, якая сваім выглядам нагадвае АКС-74 (на фота справа). 

«Можна было б падумаць, што тут АКС, але пытанні з прыкладам. У гэтага аўтамата тоўсты ствол, што робіць яго падобным да страйкбольнага прывада. Але, адначасова, адсутнічае дульны тормаз-кампенсатар, з чаго можна зрабіць выснову, што гэты аўтамат не баявы. Найхутчэй, гэта нейкі ММГ (маса-габарытны макет)». 

Што датычыць паказаных патронаў, то тут не выпадае сумнявацца, што яны вучэбныя — нашыя суразмоўцы не раз з такімі працавалі. 

«Калі прыязджаюць прызыўнікі, то кожны з іх праходзіць «вучэбку». Паказаныя патроны — гэта тое, на чым маладых салдат вучаць зараджаць магазіны.

Аб вучэбным характары сведчаць прадольныя выразы на баках. Скажу больш, баявыя патроны не захоўваюцца на такіх планках, якія паказаныя на відэа. У нас такіх патронаў у вучэбках без уліку валяецца. У прынцыпе, калі аўтары сюжэта пераблыталі карабін з помпавым ружжом, то не дзіўна, што яны і вучэбныя патроны маглі прыняць за баявыя. Гэта ж можна сказаць і пра гранаты. Канечне, па відэа цяжка сказаць, бо трэба памацаць і паглядзець ва ўнутр. Але мяне засмуціла наяўнасць пашкоджанняў на корпусе, умяцін».

«З сапраўднай зброяй так не абыходзяцца, калі шкадуюць жыццё, вядома. Магу толькі сказаць, што муляжы гранат прадаюцца свабодна. Таксама яны ёсць у кожнай школе. На трэніроўках з асабовым складам такія гранаты губляюцца ў незлічонай колькасці і потым знаходзяцца, па завядзёнцы, у кішэнях «дэмбеляў», якія хваляцца перад сваімі дзяўчатамі сувенірамі з войска», — сказаў эксперт па зброі і дадаў, што дробавыя паляўнічыя патроны на фота могуць быць у каробках з надпісам «Professional-Safari» — такія выкарыстоўваюцца ў гладкаствольнай паляўнічай зброі. 

Каментары22

Цяпер чытаюць

19‑гадовы курсант Акадэміі МУС набіў сабе на лбе мішэнь і паехаў штурмаваць Запарожжа. Ідэя спрацавала21

19‑гадовы курсант Акадэміі МУС набіў сабе на лбе мішэнь і паехаў штурмаваць Запарожжа. Ідэя спрацавала

Усе навіны →
Усе навіны

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся17

Курцоў прагоняць з ганкаў шматкватэрных дамоў і інтэрнатаў14

«Усю выгаду ад гэтага займее Масква і Пуцін». Пазняк даў ацэнку візіту Ціханоўскай ва Украіну213

Ціханоўская ў Кіеве паразмаўляла з палоннымі беларусамі, якія ваявалі на баку Расіі7

Праз украінскія ўдары па расійскіх НПЗ рэзка ўзраслі пастаўкі ў Расію бензіну з Беларусі1

Мінпрыроды праверыла «Дукорскі маёнтак» і знайшло ў ім парушэнні3

Паміж Бабруйскам і Магілёвам на трасу ўпаў дуб і заблакаваў увесь рух1

У Касцюковічах праз біржу працы шукаюць намесніка старшыні райвыканкама — апошні кандыдат не прайшоў праверкі7

Дзяніс «Рэдзіс» Пракапенка патлумачыў, чаму Расія прайграе вайну11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

19‑гадовы курсант Акадэміі МУС набіў сабе на лбе мішэнь і паехаў штурмаваць Запарожжа. Ідэя спрацавала21

19‑гадовы курсант Акадэміі МУС набіў сабе на лбе мішэнь і паехаў штурмаваць Запарожжа. Ідэя спрацавала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць