Грамадства1919

Жыхара Гомеля, які судзіцца з падатковай наконт дэкрэта аб дармаедстве, вызвалілі ад выплаты збору

Аляксандр Сямёнаў, які падаў пазоў у суд на падатковую інспекцыю, што адправіла яму «ліст шчасця», вызвалены ад выплаты збору.

У пятніцу, 17 лютага, адбылося шостае па ліку пасяджэнне, на якім было прынята рашэнне вызваліць ад выплаты збору на фінансаванне дзяржвыдаткаў 82 чалавекі. Сярод іх - 53-гадовы гамяльчанін Аляксандр Сямёнаў, паведамляе газета «Гомельскія ведамасці».

Нагадаем, у лістападзе мужчына атрымаў «ліст шчасця» з падатковай. Абскардзіў яго спачатку ў раённай, затым у абласной інспекцыі. Калі атрымаў адмову, звярнуўся ў суд. У сваім пазове Аляксандр просіць прызнаць дэкрэт прэзідэнта супярэчным Канстытуцыі, а яго самога - чалавекам, які ўдзельнічае ў фінансаванні дзяржаўных расходаў.

21 лютага ў судзе Цэнтральнага раёна павінна адбыцца чарговае судовае паседжаньне па пазове Сямёнава, аднак 20 лютага стала вядома, што мужчыну ад выплаты збору вызвалілі. Камісія ўлічыла шэраг аб'ектыўных прычын, сярод іх - працоўны стаж, а таксама той факт, што гамяльчанін працаваў на зямельным участку ў 2015 годзе, і іншыя аспекты і вызваліла гамяльчаніна ад неабходнасці выплаты збору на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў.

Каментары19

Цяпер чытаюць

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада2

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада

Усе навіны →
Усе навіны

Кубак Беларусі па футболе выйграў БАТЭ1

«З зарадкамі ўсё з самага пачатку пайшло не так». Беларус расказаў, як ездзіў на электракары з Мінска ў Ташкент1

Каля мінскага аэрапорта заўважылі бабра ВІДЭА2

Джон Траволта нечакана атрымаў ганаровую ўзнагароду ў Канах

Беларусцы прыйшоў падатак за сабак — 714 рублёў. Чаму так шмат?6

«Няма мэты прыняць усіх беларусаў свету». Як працуе першы беларускі шэлтар у Італіі1

Мір і Нясвіж перанасычаныя турыстамі. Ва ўсім вінаватыя блогеры і сацыяльныя сеткі8

На Захадзе не заўважылі разрэкламаваных выпрабаванняў расійскага «Сармата». У МЗС Расіі расказалі, наколькі яны да гэтага абыякавыя9

Пенсіянер з Гомеля знайшоў у хатняй схованцы «самыя натуральныя» савецкія шакаладкі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада2

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць