Свет6767

У Вялікабрытаніі ўступіў у сілу «закон Цьюрынга». Пасмяротна памілаваныя тысячы асуджаных геяў

У Вялікабрытаніі ўступіў у сілу закон аб пасмяротным памілаванні мужчын, якія былі асуджаны за гомасэксуальныя адносіны. Такім чынам, як гаворыцца на сайце брытанскага ўрада, у краіне афіцыйна памілаваныя тысячы людзей.

Алан Цьюрынг, фота Science Photo Library

Закон таксама гарантуе памілаванне асуджаным, што жывуць цяпер, калі яны пройдуць фармальную працэдуру зняцця судзімасці. Гэта абмежаванне ўведзена для таго, каб асуджаныя за згвалтаванне ці сэкс з малалетнімі не маглі лічыцца памілаванымі.

Ініцыятыва атрымала назву «закон Цьюрынга» у гонар навукоўца Алана Цьюрынга, які ў 1952 годзе быў асуджаны за сувязь з мужчынамі і неўзабаве скончыў жыццё самагубствам. Ён быў пасмяротна памілаваны каралевай Лізаветай II у 2013 годзе.

У Вялікабрытаніі гомасэксуальныя адносіны паміж мужчынамі былі па-за законам на працягу стагоддзяў (аднаполыя сувязі паміж жанчынамі — не). У 1533 годзе быў прыняты закон, па якім геяў каралі смерцю; гэтае пакаранне было адменена ў 1861 годзе.

У Англіі і Уэльсе пакаранне за гомасэксуальныя адносіны было адменена ў 1967 годзе, у Шатландыі і Паўночнай Ірландыі — у пачатку 1980-х.

Каментары67

Цяпер чытаюць

Завочна будуць судзіць Сяргея Міхалка9

Завочна будуць судзіць Сяргея Міхалка

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла спявачка Гродзенскай капэлы Марыя Райдзюк3

Самалёт «Белавія» на маршруце Масква—Гомель не змог прызямліцца ў гомельскім аэрапорце3

У Бабруйску BMW, сыходзячы ад сутыкнення, знесла арку жылога дома ФОТЫ2

У панядзелак па Беларусі могуць прайсці тарнада2

Мінчанка ратуе ў сваёй кватэры дзясяткі птушак

Вось як будзе выглядаць зубр са спецэфектамі каля трасы М17

У Літве абмяркоўваюць, ці абмежаваць аўтобусы з Беларусі22

Вядомы эканаміст тлумачыць, чаму пасля 30 трэба зноў ісці вучыцца, і называе самыя запатрабаваныя кампетэнцыі5

Не чапайце гэтых мух!3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Завочна будуць судзіць Сяргея Міхалка9

Завочна будуць судзіць Сяргея Міхалка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць